Воскресенье, 27 сентября 2020

25 лет вокальной группе «Надежда»

878

Адсюль часта даносіцца песня, а ў вокнах дапазна гарыць святло. На працягу 60 гадоў існавання Сланімцоўскі сельскі клуб застаецца ў вёсцы цэнтрам культуры. Сёлета, разам з юбілеем з моманту ўтварэння гэтай установы культуры, сваё 25-годдзе адзначыць яшчэ і добра вядомая вакальная група клуба “Надзея”.

IMG_5795_измен.размер

Напачатку дзейнасці вакальнай групы ў яе склад уваходзіла сямнаццаць чалавек, якія працяглы час радавалі вяскоўцаў цудоўнымі спевамі пад кіраўніцтвам Алены Сцяпанаўны Дзмітровіч. Цяпер прадаўжальнікамі добрай традыцыі застаюцца сямёра апантаных любоўю да песні жанчын – кіраўнік групы і дырэктар Сланімцоўскага СКБ Таццяна Мікалаеўна Немцава, Ніна Андрэеўна Мароз, Вольга Мікалаеўна Грышкевіч, «правая рука» кіраўніка Тамара Адамаўна Яцкевіч, Валянціна Антонаўна Ярошка, Тамара Міхайлаўна Гараніна, Раіса Ільінічна Курылка. Пра апошнюю хочацца сказаць асобна. У яе творчай скарбонцы звыш сямісот прыпевак, якія падчас выступлення яна ніколі не паўтарае.

Немцева_измен.размер

— Рэпертуар нашай вакальнай групы, — расказвае Таццяна Немцава, — разнастайны, у асноўным складаецца з беларускіх народных песень, ёсць украінскія і рускія, крыху эстрадных. Выконваем песні ў залежнасці ад тэматыкі мерапрыемства. Бывае, уносім свае карэкціроўкі: людзі любяць народныя песні ў больш сучаснай апрацоўцы. Радаваць вяскоўцаў спевамі ўдаецца ў многім дзякуючы падтрымцы сельскіх устаноў культуры  начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаша. Пасля таго, як з дапамогай Канстанціна Іванавіча клуб быў забяспечаны неабходнай апаратурай, мы загучалі з новай сілай.

SAM_2774_измен.размер_измен.размер

IMG_5800_измен.размер

IMG_5489_измен.размер

IMG_5802_измен.размер

Аднак найбольшая адметнасць сланімцоўскіх спявачак – спалучэнне іх  унікальных галасоў, якое так прыходзіцца даспадобы самаму рознаму слухачу, незалежна ад таго, на якой мове ён размаўляе. Вось чаму “Надзея” жаданы госць і ў Польшчы. А яшчэ ў групе аб’яднаны сапраўдныя фанаткі сваёй справы, якія, нягледзячы на занятасць на рабоце і хатнія клопаты, заўсёды з радасцю выходзяць на сцэну. За гэта Таццяна Немцава ім удзячна асабліва. Толькі сёлета вакальная група дала 26 канцэртаў, бывала, па два ў дзень. За мінулы год колькасць канцэртаў “Надзеі” перавысіла паўсотню. І спявачкі толькі шчыра ўсміхаюцца: “Проста мы любім спяваць, і гэтым жывём”.

На здымках: Таццяна Мікалаеўна Немцава; удзельніцы вакальнай групы падчас фестывалю грыбоў у Крыніцы.

Галіна КАЛЯДА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *