Понедельник, 22 января 2018

Два пожара произошло в районе в пятницу, погибла женщина

987

САМАЙ трывожнай на мінулым тыдні стала пятніца: у гэты дзень у раёне зарэгістраваны два пажары. Першы выклік паступіў ранкам 29 мая з вёскі Новыя Засімавічы. Пажар здарыўся ў кватэры, як кажуць, «пастаяннага кліента». І на гэты раз здарэнне адбылося па «традыцыйнай» прычыне: мужчына заснуў з запаленай цыгарэтай. Агнём пашкоджана канапа, але гаспадар жывы і здаровы.

электронные сигаретыА ВОСЬ другі пажар закончыўся трагедыяй. Агонь разгуляўся ў доме абходчыка, які знаходзіцца паміж чыгуначнымі прыпынкамі Аранчыцы і Прылутчына, на папялішчы пажарнымі знойдзена цела жанчыны, 1963 г.н. Пакуль устанаўліваецца прычына здарэння, але мяркуецца, што яна таксама заснула з запаленай цыгарэтай. Агнём знішчаны дах будынка, пашкоджаны сцены і маёмасць. Дарэчы, гэты дом быў пабудаваны ажно ў 1890 годзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *