Вторник, 29 сентября 2020

Каравай на удачу

1 172

Вось і настаў той самы адказны перыяд для сельскіх працаўнікоў, які ў народзе завецца  жнівом. На палетках гаспадарак паспеў азімы ячмень. Першымі вывелі збожжаўборачныя машыны ў поле камбайнеры ААТ «Пружанскае».  

20160630_9985

І зусім невыпадкова раённае народнае свята «Зажынкі-2016» прайшло ў чацвер на адным з палеткаў ААТ «Пружанскае». Яго ўдзельнікамі стала кіраўніцтва раёна, дырэктары, галоўныя аграномы і  інжынеры сельгаспрадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, спецыялісты райсельгасхарчу.

У адну шарэнгу выстраіліся камбайны, побач камбайнеры ААТ «Пружанскае», механізатары гаспадарак, якія вызначыліся на веснавой сяўбе. Гучыць абрадавая беларуская народная песня «Зарадзіла ў нас жыта» ў  выкананні народнага фальклорнага гурта «Бабіна лета».

20160630_0203

20160630_0173

20160630_0121

20160630_0117

20160630_0038

20160630_0255

20160630_0105

Старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч павіншаваў прысутных з надыходам жніва.

Потым Міхаіл Мікалаевіч уручыў узнагароды лепшым механізатарам па выніках веснавой сяўбы.  Сярод гаспадарак другія месцы прысуджаны ААТ «Агра-Калядзічы» і ААТ «Вялікасельскае Агра».

20160630_0000

20160630_0005

20160630_9975

Сярод трактарыстаў-машыністаў, якія працавалі на тэхніцы замежнай вытворчасці, пераможцамі прызнаны А.Ф.Канявега (ААТ «Мурава»), В.В.Шэлест (ААТ «Айчына»), А.В.Тарасевіч (ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»). Лепшымі сярод тых, хто працаваў на тэхніцы айчыннай вытворчасці, сталі В.К.Ракашэвіч (ААТ «Ружаны-Агра»), А.І.Тарасевіч (ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына»), С.С.Сахарук (ААТ «Жураўлінае»). Прызёрамі спаборніцтва сярод тых, хто працаваў на  падрыхтоўцы глебы, прызнаны П.В.Паўлючык (ААТ «Айчына»), А.Э.Фрыцлер (ААТ «Жураўлінае»), А.П.Шчаўровіч (ААТ «Ружаны-Агра»).

Узнагароды з рук старшыні райвыканкама таксама атрымалі маладыя механізатары А.М.Параняк (ААТ «Роўбіцкае») і А.М.Балендрусь (ААТ «Айчына»). Акрамя гэтага, прызавыя месцы прысуджаны В.А.Сяргейчыку (ААТ «Агра-Калядзічы») і В.І.Бойдзічу (ААТ «Шані-аграпрадукт»).

Свята працягваў  гурт «Бабіна лета». Яго ўдзельнікі сярпамі нажалі сноп ячменю і ўручылі старшыні райвыканкама.

20160630_0013

20160630_0096

20160630_0056

20160630_0077

Напамінам пра тое, што менавіта на зямляробе трымаецца чалавечае жыццё, сталі хлебныя караваі, якія жанчыны паднеслі кіраўніцтву раёна і дырэктарам усіх гаспадарак.

Настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы протаіерэй Ігар Мрыхін правёў малебен і асвяціў палетак, пажадаўшы хлебаробам Пружаншчыны добрых здабыткаў на жніве.

20160630_0215

20160630_0226

20160630_0236

20160630_0270

Потым тут жа, на палетку, адбылася нарада, прысвечаная пытанням гатоўнасці гаспадарак раёна да ўборкі сёлетняга ўраджаю. Закраналіся пытанні рэгуліроўкі камбайнаў і змяншэння страт збожжа, захавання тэхнікі бяспекі пры правядзенні ўборачных работ.

Ішла размова і пра ўборку саломы: уся яна павінна прасавацца.

 

Мікола АРХУЦІК

  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *