Четверг, 3 декабря 2020

В туристическую деревню «Клетное» подведен газ

4 214

Знамянальнай падзеяй запомніцца мінулая серада для жыхароў вёскі Клятное Сухопальскага сельсавета: да іх прыйшоў прыродны газ. Падчас сустрэчы з вяскоўцамі старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч паведаміў, што планы на газіфікацыю гэтага населенага пункта існавалі даўно.
Дваццаць гадоў назад мы дабіліся, каб у  раён правялі газавую нітку,— успамінаў Аляксандр Іванавіч.— І тады меркавалі, што хутка газіфікуем усе пасёлкі і вёскі Пружаншчыны. Аднак планы давялося перагледзець.
Але, як сведчыць гэта падзея,— не адмовіцца ад іх.
Пераважная большасць населеных пунктаў раёна падключаны да блакітнага паліва. Цяпер да іх спісу дабавілася і Клятное. Між тым, гэта не апошняя газіфікаваная вёска. Мяркуецца, што ніткі працягнуцца да Папялёва, Роўбіцка, іншых населеных пунктаў.

Клятному, як адзначалі выступоўцы, пашчасціла займець такога земляка, як бізнесмен з Санкт-Пецярбургу М.А.Бурнас. Дзякуючы яго ініцыятыве пытанне паступова вырашылася. Фінансавую падтрымку аказаў і Нацбанк РБ. Напэўна, сімвалічна, што адбылося гэта менавіта сёлета, калі вёсцы, паводле гістарычных хронік, спаўняецца 600 гадоў.

Сёння ў Клятным жывуць крыху больш як 50 чалавек, у асноўным пажылога ўзросту. Таму старшыня райвыканкама даў асобнае даручэнне прадстаўнікам РВУ «Пружанырайгаз» дапамагчы вяскоўцам правесці газ ва ўласныя сядзібы.

Дарэчы, як марыць М.А. Бурнас, у будучым Клятное адродзіцца. Гэтаму паспрыяе і будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Белавежскай пушчы, адзін з участкаў якой пройдзе праз гэту вёску.
Пэўныя спадзяванні  ўскладваюцца і на турыстычную вёску, якую ўзводзяць у межах населенага пункта. У маі бягучага года яна ўжо прыме экатурыстаў: першая чарга аб’екта разлічана на 60 чалавек. А праз кароткі час пасля заканчэння другой чаргі будаўніцтва на ўлонні прыроды змогуць адпачыць 200-250 чалавек, у тым ліку і з Рэспублікі Беларусь. Узводзіцца і інфраструктура комплексу, якая складаецца з рэстарана, спартыўных збудаванняў і фітнес-цэнтра.
Рэкамендуем: строительство и ремонт, строительные услуги в Москве

Наш праект займеў вялікую папулярнасць у бізнес-колах Санкт-Пецярбургу, і ўжо ёсць жадаючыя інвеставаць грошы ў Пружанскі раён,зазначыў Мікалай Аляксеевіч.

АЛЕГ СІДАРЭНКА

2 комментариев

  • xmapa

    «— Наш праект займеў вялікую папулярнасць у бізнес-колах Санкт-Пецярбургу, і ўжо ёсць жадаючыя інвеставаць грошы ў Пружанскі раён,— зазначыў Мікалай Аляксеевіч.» — от, цікава, гэта ён пра каго? Напэўна, пра тых, хто прасоўвае свае грошы праз расію, якія становяцца расейскімі, ну і зразумела, вяртаюцца да нас — інвестыцыямі! Сапраўдны эканамічны цуд — бацька пра яго не ведае!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • никто

    а у меня складывается такое пачуцце, что бацька у нас много чего не ведае. зато, как яго паслухаешь, дык ва всём винаваты гэтыя радиски-чануши толстопузые! )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *