Пятница, 19 января 2018

На людей посмотрели и себя показали

752

Ужо не першы год Хмелеўскі сельскі Дом культуры гасцінна сустракае шмат людзей з усіх куткоў Жабінкаўскага раёна і не толькі на свяце «Хмелеўская Сёмуха». Сёлета жаданымі гасцямі на свяце былі  калектывы Аранчыцкага сельскага Дома культуры «Каханачка» (кіраўнік Яўгенія Васілюк) і «Бабіна лета» (кіраўнік Таццяна Пушко).

IMG_2030_измен.размер

У аснову свята была пакладзена адроджаная традыцыя «Ваджэнне Куста» на Тройцу — унікальны старажытны абрад, які бытаваў у вёсцы Залуззе Жабінкаўскага раёна. Самую прыгожую дзяўчыну вёскі ў гэты дзень апраналі ў імправізаванае адзенне з лісця клёна, рабілі кляновы вянок на галаву і вадзілі па сяле, каб пажадаць шчасця і дабрабыту аднавяскоўцам.

Хмелеўцы вырашылі пераняць гэтую цудоўную традыцыю. Разам з народным тэатрам гумару і песні “Хмелеўскія валацугі” і дзіцячым узорным фальклорным калектывам “Дараносіца” прынялі непасрэдны ўдзел у шэсці і нашы калектывы. Ды не толькі яны: не было відаць канца гэтага святочнага шэсця з музыкай і песнямі.

IMG_1968_измен.размер

IMG_1958_измен.размер

IMG_2029_измен.размер

Але шэсце – гэта яшчэ не ўсё свята. Яно разгарнулася на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы каля мясцовага СДК. З вялікім задавальненнем назіралі мы за выступленнямі народных калектываў і асобных выканаўцаў з Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага раёнаў.  Нешта нават змаглі пераняць у самадзейных артыстаў.

IMG_1877_измен.размер

IMG_1886_измен.размер

IMG_1882_измен.размер

Вакол галоўнай сцэны размясціліся пляцоўкі з забавамі, разгарнулі выставу-продаж майстры народнай творчасці (на ёй  былі прадстаўлены  і работы нашых умельцаў Алены Мароз, Надзеі Гоман  і Пружанскага Дома рамёстваў).

Час прайшоў незаўважна. У прыўзнятым настроі, з прыемнымі ўражаннямі, жаданнем у наступным годзе прыехаць у госці ў Хмелева, каб зноў «павадзіць Куст» па гасцінных дварах,  мы пакідалі свята.

Аляксандр ГУК

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *