Пятница, 29 марта 2024

Как жизнь, сельчане?

1 597

20160617_8653_измен.размер

Генадзь Салавей, в.Белавусаўшчына:

— Ніяк не магу вырашыць праблему з устаноўкай хатняга тэлефона. З такой просьбай з мінулага года звяртаюся на вузел электрасувязі, а справа ніяк не можа зрушыцца з месца. А між тым, мне так неабходны інтэрнэт.

20160617_8661_измен.размер

Зоя Міхайлаўна Кот, в.Белавусаўшчына:

—Вось разам з сынам і дачкой едзем акучваць бульбу. Ад сотак сельгаставарыства адмовіліся, як і многія вяскоўцы. Самі каля дома апрацуем лепш. Добра, праўда, што коніка для гэтага яшчэ можна ў гаспадарцы ўзяць. Перажываю за дачку, якая засталася без работы, ды і ў сына Уладзіміра клопату хапае. А найбольшы – дрэнная дарога па вуліцы ў в.Вялікія Якавічы, дзе жыве. З-за гэтага нават да яго дома адмаўляліся брыкет везці. І, відаць па ўсім, ніхто тую дарогу рамантаваць не збіраецца.

20160617_8683_измен.размер

Лідзія Міхайлаўна Павукова, в.Белавусаўшчына:

— Ды добра ўсё ў нас! У магазін прывозяць усё, што душа пажадае. Агароджы каля дамоў новыя паставілі. На ФАПе працуе цудоўны фельчар Ірына Віктараўна Шчэрба. Дзякуючы ёй няма праблем ні з рэцэптамі, ні з лекамі. Вось сёння прыём урач вядзе. І так прыязджае штомесяц. Адно дрэнна, што дарогу ў “Царскае сяло” праз так званыя лакатары закрылі. Лічу, што дабірацца ў горад на веласіпедзе па трасе небяспечна. А я яшчэ і ўнучку ў гарадскую школу важу. Страшна, калі побач так хутка імчаць машыны.

20160617_8794_измен.размер

Таццяна Уладзіміраўна Касілка, в.Сланімцы:

— Самае надзённае зараз – дэнамінацыя. Хочацца, каб усё гладка прайшло. А яшчэ – каб цэны былі сувымернымі зарплатам. А так, добра ў вёсцы: свая агародніна і садавіна, памяркоўнае, спакойнае жыццё. Ды і ўлада не забывае. Калі звярнулася ў сельвыканкам па пытанні афармлення спадчыны, усё як трэба вырашылі.

20160617_8808_измен.размер

Таццяна з дачкой Дашай прыехалі з Магілёва:

— У Сланімцах мы адпачываем у бабулі. І прыязджаем сюды з вялікім задавальненнем. Вельмі падабаюцца тут людзі, а паветра якое! Лепш усялякага курорта. Спім з расчыненымі вокнамі і дзвярыма ў прамым сэнсе слова. Ды і дачцэ вельмі ўжо падабаецца “пячы” тарты з вясковага пяску.

20160617_8676_измен.размер

Падрыхтавала Галіна КАЛЯДА

                              Сяргей Талашкевіч (фота)

2 комментариев

  • Коля Лукашенко

    Усё добра, толькi кушаць хочацца!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Андрей

    Тут 2 варианта.1 люди бояться сказать правду 2.тех кто говорит правду никогда не опубликуют.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *