Вторник, 23 января 2018

Гонки по объездной

417

На працягу двух дзён на тэрыторыі нашага раёна праходзіў чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па веласіпедным спорце на шашы. На старт выйшла больш за 140 спартсменаў.

20160623_9159

Спаборніцтвы падобнага рангу на Пружаншчыне праходзяць ужо не ў першы раз. На гэты раз месцам іх пра вядзення была выбрана аб’язная дарога вакол Белавежскай пушчы.

Як растлумачыў галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Камінскі, траса адпавядае ўсім міжнародным нормам. Да таго ж гэта дарога бяспечная для велагоншчыкаў, паколькі тут няма інтэнсіўнага руху транспарту.

У першы дзень была праведзена камандная гонка.  На другі дзень — індывідуальная гонка з раздзельным стартам.

20160623_9164

20160623_9139

20160623_9131

На старт выйшла нямала вядомых гоншчыкаў, у тым ліку чэмпіёнка свету ў каманднай гонцы Алёна Амялюсік, а таксама Канстанцін Сіўцоў, Сяргей Папок, Яўген Собаль. Прыемна адзначыць, што ў складзе каманды Брэсцкай вобласці выступалі нашы зямлячкі Таісія Насковіч і Хрысціна Бялецкая (першы трэнер Анатоль Плеска). Дарэчы, у групавой гонцы сярод юніёрак Хрысціна стала ўладальніцай залатога медаля.

Пасля Пружан велагоншчыкі накіраваліся ў Навагрудак. Тут  праходзілі групавыя гонкі ў праграме чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь. Звязана гэта з тым, што пружанская траса раўнінная, а на Навагрудчыне больш узгорыстая. Велагоншчыкі павінны прайсці выпрабаванне і на гарыстай мясцовасці.

Мікола АРХУЦІК

    Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *