Суббота, 20 января 2018

Прощай, хоккей, до осени!

427

Вось і завяршыўся чацвёрты сезон у Заходняй аматарскай хакейнай лізе, які працягваўся з кастрычніка мінулага года па чэрвень сёлетняга. Апошняя кропка была пастаўлена ў мінулую суботу ў Лядовым палацы ў Пружанах, дзе прайшло ўзнагароджанне пераможцы і прызёраў чэмпіянату.

20160625_9686_измен.размер

Урачыстай цырымоніі закрыцця сезона папярэднічаў таварыскі матч паміж чэмпіёнамі — «Пружанскімі кітамі» і зборнай камандай лігі, складзенай з хакеістаў баранавіцкага «Сталкера» і івацэвіцкіх «Рысяў». На рахунку абодвух сапернікаў аказалася дваццаць закінутых шайб. Фінальная сірэна зафіксавала перамогу зборнай каманды лігі з лікам 11:9.

Пасля гульні пачалася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лепшых каманд і хакеістаў. Да прысутных з прамовай звярнуўся старшыня Заходняй аматарскай хакейнай лігі Андрэй Радзівонаў.

Пераможца рэгулярнага чэмпіянату «Пружанскія кіты», а таксама прызёры — івацэвіцкія «Рысі» і баранавіцкі «Сталкер» атрымалі кубкі і медалі.

20160625_9688_измен.размер

20160625_9679_измен.размер

20160625_9666_измен.размер

Памятнымі падарункамі былі адзначаны і лепшыя ігракі. Лепшым варатаром прызнаны Назар Сянько («Сталкер»), абаронцам  — Эдуард Гайдук  («Рысі»), нападаючым — Сяргей Старавойтаў  («Пружанскія кіты»), суддзёй — Юрый Шмялёў (Кобрын).

Прыз лепшага бамбардзіра атрымаў наш Раман Чыжэўскі, снайпера — Андрэй Камароў, «Волат» (Пінск), асістэнта — Сяргей Паўловіч,  «Рысі» (Івацэвічы).

У кожнай з каманд быў вызначаны самы карысны ігрок чэмпінату. У пружанцаў ім стаў варатар  Павел Вакула.

Пасля Рамана Чыжэўскага, які па сістэме гол+ пас набраў 35 ачкоў, другі вынік у нашай камандзе мае Сяргей Старавойтаў — 22 балы. На рахунку Аляксандра Герасімчука 13 балаў, Андрэя Ганчарова — 11, Мікіты Кульбы — 10, Валянціна Сіцянкова і Ігара Якубовіча — па 6. Сярод абаронцаў лепшы паказчык мае Віталь Буйко, які набраў 8 ачкоў.

Хакейны сезон, які прынёс шмат станоўчых эмоцый пружанскім аматарам хакея, адышоў у гісторыю.

Бывай, хакей, да восені!

 

Мікола АРХУЦІК

       Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *