Четверг, 24 мая 2018

Войны неизвестные имена

701

Мінула больш за 70 гадоў, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, і ўсё-такі яна нагадвае пра сябе і зараз, бо засталося нямала невядомых імён салдатаў, якія загінулі ў тыя вогненныя гады. Практычна штогод падчас пошукаў на пружанскай зямлі адкрываюцца новыя месцы ваенных пахаванняў, астанкі воінаў з якіх пераносяцца на вайсковыя могілкі. І бягучы год не стаў выключэннем.

20160624_9337_измен.размер

У мінулую пятніцу на вайсковых могілках каля Слабудкі прайшоў жалобны мітынг, падчас якога праведзена перапахаванне семярых чырвонаармейцаў, астанкі якіх былі знойдзены ваеннаслужачымі 52-га пошукавага батальёна каля вёскі Блізная.

Як расказаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, пошук адбываўся яшчэ ў красавіку і была магчымасць правесці перапахаванне падчас святкавання Вялікай Перамогі ў маі. Але ў магіле знайшлі медаль «За баявыя заслугі» і салдацкі медальён. Спатрэбіўся час на высвятленне асоб загінуўшых чырвонаармейцаў.

Аказалася, што медалём быў узнагароджаны Абрам Навумавіч Шацкі, ваентэхнік Чырвонай Арміі, родам з Міншчыны.

— На працягу некалькіх месяцаў мы спрабавалі знайсці сваякоў салдата, нават за межамі рэспублікі, але ўсе спробы, на жаль, не далі вынікаў,— паведаміў Мікалай Пятровіч.

20160624_9346_измен.размер

20160624_9349_измен.размер

20160624_9355_измен.размер

Па запісцы ў медальёне высветлілі прозвішча чырвонаармейца — Алёшын, аднак аказалася, што гэты чалавек на самой справе прайшоў усю вайну, а медальён нейкім чынам трапіў у магілу каля Блізной без гаспадара.

Паніхіду пасля мітынгу адслужыў протаіерэй Ігар Мрыхін, пасля чаго да салдацкай магілы былі ўскладзены кветкі і вянкі.

 

Алег СІДАРЭНКА

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *