Вторник, 18 сентября 2018

В ритме молодости

729

Сваё свята ў мінулую нядзелю пружанская моладзь адзначыла пад адкрытым небам. І сумаваць не давялося нікому, бо выступленні на сцэне каля Палаца культуры чаргаваліся з разнастайнымі конкурсамі і віктарынамі.

20160626_9418_измен.размер

А адкрыў святочнае мерапрыемства конкурс харэаграфічнага майстэрства “Магія танца”, удзел у якім прынялі танцавальныя калектывы з Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Яны радавалі, уражвалі і здзіўлялі пружанскіх гледачоў народнымі, эстраднымі, сучаснымі і сольнымі танцамі.

Вызначыць лепшых сярод гэтага яркага танцавальнага калейдаскопу членам журы было няпроста. І ўсё ж: у намінацыі “Народны танец” першае месца заваяваў узорны ансамбль народнага танца “Журавінка” Белаазёрскага ГДК, на другім і трэцім месцах – пружанскія “Ойра” і “Спадчына”. У намінацыі “Сучасны танец” з пружанскіх танцораў вызначыліся калектывы Калядзіцкага СДК “Нябесны крок” і Кляпацкай ДШМ, якія занялі другія месцы.

20160626_9441_измен.размер

Таксама другія і трэцяе месца былі прысуджаны нашым танцорам за эстрадны танец: прызёрамі сталі “Пацешкі” харэаграфічнага аддзялення ДШМ імя Р.Шырмы, ансамбль танца “Рубікон” Палаца культуры і танцавальны калектыў “Натхненне” Мокраўскага СДК. Сваімі сольнымі танцамі парадавалі Ангеліна Лібакова з Пружан і Анастасія Савушкіна з Новых Засімавічаў. Ім таксама былі прысуджаны другія месцы конкурсу. Разам са шчырым  віншаваннем з Днём моладзі ўзнагароды і падарункі пераможцам уручыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш.

Забаўляльная праграма “У рытме маладосці” паступова “завяла” натоўп. Нехта падтанцоўваў, хтосьці падпяваў выступаючым. Захапленне па душы можна было знайсці і побач са сцэнай. Малюнкамі на целе ўпрыгожвала ўсіх жадаючых народны майстар Марыя Кулецкая. Прама на плітцы плошчы малявалі зоркі ўсе, хто хацеў пакінуць напамін пра сябе. Публіка больш сталага ўзросту з юнацкім запалам распісвалася на стэндзе за здаровы лад жыцця. І ўсе неабыякавыя, не залежна ад узросту, дарылі падарункі на “салодкае жыццё” дзецям з прытулку і маладым інвалідам.

Былі і паказальныя выступленні супрацоўнікаўрайаддзела МНС з  дэманстрацыяй тушэння ўяўнага пажару. Апладысментамі падтрымлівалі прысутныя “беркутаўцаў” у іх майстэрстве самаабароны.

20160626_9458_измен.размер

20160626_9464_измен.размер

20160626_9481_измен.размер

20160626_9371_измен.размер

А хутка маладыя людзі аб’ядналіся ў танцах. Спачатку падтрымліваючы аматараў флэш-мобу, а затым і самастойна. Паступова дыскатэка пад адкрытым небам пад яркае фаер-шоу перакачавала ў дысказалу, дзе моладзь прадоўжыла весяліцца.

На здымках: танцуе белаазёрская “Журавінка”, паказальныя выступленні пажарных далі магчымасць пацешыцца ў спёку сапраўдным дажджом; выступаюць члены атрада «Беркут»; «За здаровы лад жыцця» падпісалася шмат людзей, у тым ліку госці з Бярозы Ірына і Леанід Качыны.

 

 

Галіна КАЛЯДА

  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *