Таварыства беларускай мовы аб’яўляе конкурс на веданне беларускай мовы і літаратуры. Да ўдзелу запрашаюцца вучні школ раёна і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа.
Адкажыце правільна на наступныя пытанні
1.Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:
а) разлом
б) адкрыты
в) дзежка
г) ляснічы
д) ткацкі
2.У якіх словах замест пропускаў неабходна ўставіць -ў-:
а) а…дыенцыя
б) кло…н
в) па…за
г) тры…мф
д) а…дыторыя
3.Выберыце правільна напісанае слова:
а) феерверк
б) фейерверк
в) фейверк
г) феерверх
д) фееверг
4.Хто з пісьменнікаў меў псеўданім Мацей Бурачок:
а) Максім Лужанін
б) Міхась Зарэцкі
в) Францішак Багушэвіч
г) Янка Лучына
д) Дунін-Марцінкевіч
5.Якія знакі прыпынку неабходна паставіць у сказе «Больш за якую-небудзь другую падабалася нам песня «Любімы горад» у ёй спявалася пра вялікія подзвігі аб якіх мы марылі і пра вялікае каханне якога мы чакалі»:
а) двухкроп’е, коска, коска
б) працяжнік, коска, коска, коска, коска
в) двухкроп’е, коска, коска, коска, коска
г) коска, коска, коска, коска
д) двухкроп’е, коска, коска, коска
6.Якія прыслоўі ў словазлучэннях неабходна пісаць разам:
а) быць у… баку
б) у…глыбіні двара
в) прыехаць пад…вечар
г) выставіць на…паказ
д) працаваць у… адзіночку
7.Выберыце з дадзеных назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:
а) дзверы
б) дні
в) суткі
г) сталы
д) крупы
8.Вызначце з дадзеных пра-вільна напісаныя словы:
а) калонна
б) ванна
в) палесскі
г) збожжа
д) группа
9.Закончце народную прымаўку: «Найсмачнейшы хлеб…»:
а) з новага ўраджаю
б) ад бабулі
в) з варэннем
г) ад сваёй працы
д) свежай выпечкі
10.Пра якую народную прыкмету ўзгадаў У.Караткевіч у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»: «Ніводнай птушкі-пасмяюхі не траплялася нам на дарозе, а гэта была дрэнная прыкмета: павінен быў пайсці…»:
а) цяглы мокры снег
б) кароль на паляванне
в) дзень на вялікія клопаты
г) цяглы начны дождж
д) паштовы цягнік
11.Выберыце з прыведзеных правільна напісаныя словазлучэнні:
а) захварэць ангінай
б) сумаваць па маці
в) непакоіцца з-за дачкі
г) пайсці па ваду
д) дзякаваць Рыгора
12.Якое значэнне мае выдзеленае слова ў словазлучэнні «саундтрэк да кінафільма»:
а) песня
б) мелодыя
в) цітры
г) прыпеўкі
д) рэклама
13.Якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы ў сказе
«Ноч стаяла ціхая, зорная»:
а) азначэннем
б) дапаўненнем
в) выказнікам
г) дзейнікам
д) акалічнасцю
14.Хто з беларускіх майстроў слова з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў:
«З легендаў і казак
былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў
і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых
праменняў,
З грымучага ззяння
імклівых крыніц…
Ты выткана, дзіўная
родная мова».
15.Лагічнае розумазаключэнне, у якім з двух дадзеных суджэнняў атрымліваецца трэцяе (вывад), называецца:
а) маналог
б) сілабіка
в) дыспут
г) дыялог
д) развязка
16. Адзначце словы, якія спалучаюцца са словам «рамантычны»:
а) стыль
б) жанр
в) кампазіцыя
г) настрой
д) мова
17.Суаднясіце гэтыя геаграфічныя назвы з канкрэтнымі асобамі:
а) Вязынка
б) Мікалаеўшчына
в) Орша
г) Навагрудак
д) Шані
а) М.Засім
б) Я.Купала
в) А.Міцкевіч
г) У. Караткевіч
д) Я.Колас
Адказы дасылайце на адрас рэдакцыі: г.Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78, з паметкай «Конкурс».