Среда, 19 сентября 2018

10 тысяч лье… на велосипеде

544

Нядаўна ў Пружанах пабываў арганізатар і асноўны ўдзельнік маштабнага міжнароднага праекта «Велатур — спорт за мір» жыхар горада Тбілісі Надар Бярыдзе. Дадзены праект ажыццяўляецца па блаславенні Патрыярха ўсёй Грузіі Іліі II і ахоплівае 50 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Велосипедист_измен.размер

Як расказаў Надар Ільіч, галоўная яго задача — прапаганда міру і талерантнасці, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і веласіпеднага спорту. Ён таксама з’яўляецца старшынёй грамадскай арганізацыі «Усе за аднаго» і памочнікам праграмы «Жди меня». Таму падчас падарожжаў па розных краінах свету імкнецца аднавіць страчаныя сувязі паміж людзьмі, сустрэцца з прадстаўнікамі грузінскай дыяспары.

У Водным палацы ў Пружанах адбылася прэзентацыя праекта «Велатур — спорт за мір», дзе Надар Ільіч азнаёміў прысутных са сваімі ранейшымі падарожжамі, а таксама расказаў аб далейшых планах.

За плячыма падарожніка дагэтуль ужо было шэсць велатураў па тэрыторыі Каўказа, Украіны і Грузіі. Цяперашні складаецца з трох этапаў, першы з якіх стартаваў  22 студзеня бягучага года ў Тбілісі. Падарожнік за тры месяцы на веласіпедзе праехаў больш за 6 тысяч кіламетраў.

Другі этап праходзіць выключна па Беларусі. Пачаўся ён 1 чэрвеня ў Мінску. Надар Ільіч плануе праехаць больш за 3000 кіламетраў  — праз усе шэсць аб ласных цэнтраў, 103 населеныя пункты. Фінішуе этап 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у сталіцы нашай краіны.

У Пружаны падарожнік прыехаў з Пінска, пераадолеўшы адлегласць каля 150 кіламетраў. А ўвогуле, як ён расказаў, за дзень праязджае ў сярэднім каля 100 кіламетраў.

Надар Ільіч адзначае доб разычлівасць беларускага народа, ён у захапленні ад нашых лясоў і палеткаў, чысціні і парадку ў гарадах і сельскіх населеных пунктах. Спадабаліся яму і Пружаны. Ён быў здзіўлены, што ў невялікім горадзе ёсць Лядовы і Водны палацы.

Наперадзе падарожніка чакае самы працяглы трэці этап: амаль за два гады ён плануе праехаць па маршруце Уладзівасток-Лісабон-Тбілісі больш за 45 тысяч кіламетраў і пабываць у 43 краінах свету.

На здымку: Надар Бярыдзе ля Воднага палаца ў Пружанах.

Мікола АРХУЦІК

Фота Святланы Шчыпанавай

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *