Пятница, 21 сентября 2018

Планы на будущее — с расчетом на молодость

692

Узлёт па кар’ернай лесвіцы можа быць імгненным, а жыццё здольна кардынальна змяніць свой вектар. Галоўнае, як лічыць выконваючая абавязкі галоўнага бухгалтара ААТ “Эксперыментальная база “Белавусаўшчына” Юлія Нічыпарук, смела крочыць наперад, не зважаючы на жыццёвыя цяжкасці. 

Ничипорук Юля_измен.размер

Родам яна з Кобрына, але, не раздумваючы, прыехала на працу ў сельскую мясцовасць пасля заканчэння аграрна-эканамічнага каледжа ў Століне.

“Працы не трэба баяцца”, — пераканана дзяўчына. Таму з энтузіязмам узялася за даручаны фронт бухгалтарскай работы. Яе стараннасць і здольнасці заўважылі і ацанілі. Ды так, што неўзабаве даручылі маладому спецыялісту выконваць абавязкі галоўнага бухгалтара.

На складанасці па працы Юлія Аляксандраўна  не скардзіцца. Сцвярджае, што з такімі цудоўнымі калегамі, як у “Белавусаўшчыне”, іх можна  пераадолець. А з падтрымкай маладых спецыялістаў з боку дырэкцыі (да слова сказаць, апошнім часам у гэтым сельгаставарыстве калектыў памаладзеў непазнавальна) тут можна і планы на будучае будаваць.

 

Галіна КАЛЯДА

  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *