Четверг, 24 мая 2018

Екатерина выбрала Пружаны

1 156

Звычайна маладыя людзі з правінцыі імкнуцца трапіць у вялікія гарады і прыжыцца там. Але ёсць прыклады і іншага плана, хаця іх і не так многа. Кацярына Ліхціна — карэнная ленінградка, нарадзілася і вырасла ў паўночнай сталіцы Расіі. У Санкт-Пецярбургу жывуць яе родныя і блізкія людзі, сябры. А сама Кацярына памяняла мегаполіс на ціхія Пружаны.

Лихтина Катя_измен.размер

— У школе больш за ўсё любіла літаратуру і фізкультуру, але выбрала ветэрынарыю, — гаворыць дзяўчына. — Паступіла ў Санкт-Пецярбужскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

І ўсё ж свой выбар Кацярына не лічыць выпадковым: ветэрынарным урачом працавала яе маці, так што любоў да жывёл культывавалася з дзяцінства. Колькі яна сябе памятае, у кватэры заўсёды жылі каты і сабакі, трусы, тхары, хамячкі…

Пасля заканчэння акадэміі дзяўчына працавала  ў горадзе на Няве ветэрынарным урачом. І, напэўна, працягвала б працаваць і далей, калі б… не сустрэла на сваім шляху хлопца з беларускіх Пружан, які часова працаваў у Санкт-Пецярбургу і жыў па-суседстве.

Некалькі гадоў падчас летняга адпачынку дзяўчына прыязджала ў Пружаны. А нядаўна вырашыла застацца тут назаўсёды.

Цяпер Кацярына Ліхціна працуе ў райветстанцыі ўрачом-эпізаатолагам. У яе абавязкі ўваходзіць прафілактыка інфекцыйных захворванняў хатніх жывёл.

Яна не шкадуе, што так рэзка памяняла сваё жыццё. Самае галоўнае — каб побач быў любімы чалавек і работа, якая прыносіць маральнае задавальненне.

І ўсё ж я не ўтрымаўся, каб не задаць Кацярыне пытанне, ці сумуе яна па Санкт-Пецярбургу. Пасля некаторага роздуму яна адказала, што ў Пружанах ёсць свае перавагі перад вялікім горадам.

Пасля работы і ў выхадныя дні Кацярына любіць гуляць па ціхіх вулачках Пружан. А дома ў яе, як і ў Санкт-Пецярбургу, жывуць два сабакі і кот.

На здымку: урач-эпізаатолаг райветстанцыі К.С.Ліхціна.

 

Мікола АРХУЦІК

   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

девушки для досуга и для встреч.