Вторник, 14 июля 2020

Праздник для воспитанников приюта

920

«Няхай заўсёды будзе сонца». Так немудрагеліста называлася свята для дзяцей з не зусім простым лёсам, у чарговы раз арганізаванае пружанскім «Клубам шчаслівых людзей». Неабыякавыя, напоўненыя жыццёвай энергіяй людзі, якім хочацца змяніць свет да лепшага, узялі і размалявалі адзін дзень з зусім не вясёлкавых будняў выхаванцаў сацыяльнага прытулку.

DSC_3128_измен.размер

Вы скажаце, што ў прытулку створаны ўсе ўмовы, каб дзіця адчувала сябе як дома: утульныя пакоі, мноства цацак, прыветны персанал, які пра іх клапоціцца і па-бацькоўску навучае. Так, але як бы чужыя дарослыя ні стараліся, цяпло і ласку матчыных рук і бацькавы клопат нішто не заменіць.

Будзем шчырымі, усе выхаванцы, бацькі якіх па нейкіх прычынах не могуць ці не хочуць выхоўваць сваіх дзяцей, – няшчасныя дзеці. Кожнага з іх чакае свой, няпросты шлях. І ніхто не ведае, каму з іх пашанцуе больш: хтосьці вернецца дадому, нехта сыдзе жыць у прыёмную сем’ю, а кагосьці чакае інтэрнат. Таму так важна часам радаваць дзяцей сюрпрызамі.

Святочную пляцоўку  традыцыйна прадаставіў гаспадар аграсядзібы «Агра-Цымус» І.А.Мартынюк. Дзеці розных узростаў сустракалі гасцей у прыгожых сукенках і касцюмах. Усе яны знаходзіліся ў чаканні цуду і з задавальненнем прынялі ўдзел у святочнай праг раме.

Пачалося свята нетрадыцыйна: дзеці разам з бацькамі запусцілі ў неба сімвалічна звязаныя разам доўгімі стужкамі паветраныя шары. На тварах з’явіліся ўсмешкі, а ў паветры лу нала невыказнае адчуванне шчасця. Гэта быў лепшы момант для  афіцыйнага адкрыцця свята, якое пачалося з ўзняцця сцяга.

DSC_3553_измен.размер

Святочны канцэрт, у якім выступілі і ўдзельнікі самадзейнасці гарадскога Дома культуры, і дзеці з прытулку, падарыў гасцям масу пазітыўных эмоцый і добры настрой. Асабліва цёпла публіка вітала вакальную групу «Імпульс» і  Рэбэку Малчанаву (адзначу, гэтая дзяўчынка сама выказала жаданне праспяваць для дзяцей прытулку, прачытаўшы аб’яву ў газеце).

Не дазволілі нікому сумаваць і вясёлыя клоўны Віця і Аня. Гульні, жарты і танцы дапамаглі дзецям на некаторы час забыцца пра свае нягоды.

DSC_3467_измен.размер

DSC_3389_измен.размер

Сваю лепту ў дзіцячае шчасце ўнеслі і спонсары свята. Нашы верныя сябры і партнёры: крамы «Слонік», «Апельсін», «Свет касметыкі», «Бытавая хімія, касметыка», – падрыхтаваліся грунтоўна: важкія пакеты з падарункамі ўручылі ўсім віноўнікам урачыстасці. А Пружанскае райспажыўтаварыства, крамы «Райскі яблычак», «Дэльфін» і «СлавАлена» дапамаглі зрабіць свята смачным і салодкім. Яшчэ больш падсаладзіла яго пчаляр Анжэла Сторчак: кожнае дзіця атрымала размаляваны кветкамі слоічак мёду і  кавалачак сотаў.

DSC_3615_измен.размер

Усе гэтыя шчаслівыя моманты захавалі на памяць нашы аператары Мікалай Дубінчук і Сяргей Кавальчук, за што мы ім таксама вельмі ўдзячны.

Дзякуй усім неабыякавым людзям! Добрыя справы вярнуцца да вас, не сумняваюся, шматразова прымножанымі.

Алена Зайко

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *