Воскресенье, 20 мая 2018

У гасцях у Стасі

942

У адну з чэрвеньскіх  нядзель  аграсядзіба “Стасіна хата” адчыніла свае дзверы для  ўсіх жадаючых. Знаходзіцца яна непадалёк ад горада – у в.Вялікія Якавічы, пару хвілін па асфальтаванай дарозе і ты на месцы. Можа таму людей тут сабралася столькі, што паглядзець і ацаніць адразу ўсю сядзібу не было магчымасці.

усадьба8

Сваіх сяброў прыйшлі падтрымаць шматлікія сваякі, сябры і жыхары вёскі. Моладзь танчыла пад завадныя песні ў выкананні вакальнай групы аўтаклуба «Шчырым сэрцам», а пажылыя людзі назіралі за гэтым і дзякавалі гаспадарам за гэтыя хвіліны адпачынку:

IMG_6873_измен.размер

image (11)_измен.размер

На гэтым месцы была звалка, сметнік, непралазны бур’ян. Непрыемна было праходзіць міма. А Вася з Галяй навялі тут парадак, і паглядзіце, які зараз тут прывабны від. Здаецца мы самыя памаладзелі і памаладзела вёска.

Пасля такой рэкламы я паспяшалася пазнаёміцца ​​з гаспадарамі. Вядомыя ў горадзе людзі – дырэктар аўташколы Васіль Андрэевіч і спецыяліст «Аграпрамбанка» Галіна Зігмунтаўна Цабрукі – аказаліся на рэдкасць ветлымі, простымі і шчырымі людзьмі. Паслухаўшы гісторыю з’яўлення «Стасінай хаты», я зразумела, што першы і галоўны набытак сядзібы – шчаслівыя людзі. І сакрэт іх шчасця просты: любыя праекты і амбіцыі – усяго толькі пена на вадзе, калі вы не жывяце адзін для аднаго і ў горы, і ў радасці.

Чаму «Стасіна хата»? Стасяй звалі маю цешчу. Яна мне замяніла маму, якая вельмі рана пайшла з жыцця. – кажа Васіль Андрэевіч. – У гэтым маленькім суседнім доме, дзе мы цяпер і пражываем, яна правяла апошнія гады. Не было сіл дом прадаваць: ён бы сніўся зноў і зноў. Набылі суседні ўчастак і пачалі расчышчаць прылеглую тэрыторыю. Каб умацаваць сваяцкія сувязі а род у нас вялікі, адных стрыечных больш за сотню планавалі добраўпарадкаваць гняздо для ўсіх. А на думку аб аграсядзібе навёў былы старшыня райвыканкама Міхаіл Серкоў. Вось з яго лёгкай рукі і пачалося будаўніцтва хаты для гасцей, лазенкі і іншых пабудоў, якія бачыце перад сабой.

IMG_6941_измен.размер

У гэтай сядзібе ўсё зроблена рукамі Васіля Андрэевіча і яго дзяцей (балазе, дачка – дызайнер). Дарэчы, дзецьмі ён называе не толькі сына з дачкой, але і зяця з нявесткай, і яны яму адказваюць ўзаемнасцю. Такія моцныя сямейныя асновы, безумоўна, самы лепшы падмурак для любых пачынанняў. Таму паглядзець тут, сапраўды, ёсць на што.

Велізарная тэрыторыя больш за 50 сотак і вялікая цёплая альтанка (ці хутчэй, сталовы павільён) на 70 месцаў дазволяць разгарнуцца тут любому культурнаму, вясельнаму альбо карпаратыўнаму дэсанту. Ёсць і свая пасадачная паласа – выкладзеная тратуарнай пліткай шырокая пляцоўка – добрае месца для танцаў.

1430290210911636

image (9)_измен.размер

Нядаўна «Стасіна хата» сустракала выпускнікоў 5-й школы, тут праходзіла і расійскае вяселле, – пацвярджае мае словы гаспадыня.

Галоўная вартасць альтанкі – кухня з масіўнай рускай печкай, з якой не параўнаецца ні адзін модны аэрагрыль. Каўбаскі, прыгатаваныя Галінай Зігмунтаўной у печы на бярозавых дровах, мелі асаблівы водар і не пакінулі абыякавым нікога з гасцей. А аматараў гатавання на адкрытым агні частавалі шашлыком і свежай юшкай (з дастаўкай свежай рыбы перабояў не бывае – пастаўляе сусед са сваёй  прыватнай сажалкі).

IMG_7028_измен.размер

image (7)_измен.размер

усадьба2

image (1)_измен.размер

image (10)_измен.размер

На «Стасінай хаце» так сама ёсць штучны вадаём, але ён прызначаны не для карпа і ліня, а для аматараў водных працэдур. А для тых, хто любіць вадзіцу пагарачей, гаспадары могуць растапіць прасторную лазню. Адкрыю сакрэт: дровы падносяць тры мядзведзі – аккурат сустрэла іх на парозе.

image (5)_измен.размер

image (8)_измен.размер

image (2)_измен.размер

Ёсць тут і свая кальцавая міні-дарога і маленькія машыны. Яны прыйшліся да спадобы дзіцячай кампаніі – гаспадар аўташколы гатовы ўсталяваць для малых яшчэ і дарожныя знакі, што створыць відавочную альтэрнатыву для правядзення выпускных у дзіцячых садках і пачатковых школах.

image (4)_измен.размер

image (6)_измен.размер

Лёгкае расчараванне можа спасцігнуць толькі асобных аматараў экзатычнай прыроды і чароўных відаў з акна: расліннасць тут прадстаўлена дагледжаным газонам з маладзенькімі туямі і невялікімі кветнікамі-астраўкамі.

усадьба-10

image (3)_измен.размер

image_измен.размер

Але каб гэтага не здарылася, для іх гатовы арганізаваць тур на джыпах нават у Белавежскую пушчу. Могуць узнікнуць цяжкасці і з начлегам: спальны пакой месціць толькі адну сям’ю. Астатнім давядзецца пачакаць: у бліжэйшых планах  гаспадара дабудаваць яшчэ дзве спальні.

Адным словам, калі вы шукаеце нястрымнай весялосці, то «Стасіна хата» можа ліха закруціць у крутаверці забаў.

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *