Пятница, 19 апреля 2024

С Днем медицинского работника!

1 281

20160613_7807_измен.размер

Урач-неанатолаг Ларыса Сяргееўна Тагіева мае, як сама заўважае, чыста раддомаўскую прафесію – займаецца з дзеткамі з моманту іх нараджэння да сямі сутак. А значыць, кожны са 116 немаўлят, якія нарадзіліся сёлета ў радзільным аддзяленні, прайшоў праз клапатлівыя рукі гэтага ўрача.

20160613_7834_измен.размер

Цяперашні ўзровень медыцынскага аснашчэння рэанімацыйнага аддзялення проста не магчыма параўнаць з ранейшым. Так лічыць выконваючы абавязкі загадчыка аддзялення Сяргей Уладзіслававіч Кажэўнікаў. Пацыенты рэанімацыі самыя цяжкія, таму часта гутарка аб іх выратаванні — не проста словы. У рэанімацыйным аддзяленні працуюць сапраўдныя прафесіяналы, здольныя вяртаць людзям жыццё.

20160613_7796_измен.размер

Дваццаць гадоў таму прыйшла на працу ў паліклініку ўрач-тэрапеўт Жана Жанаўна Ісакава. За гэты час набыла не толькі багаты вопыт, але і шматлікіх удзячных пацыентаў, якія імкнуцца трапіць да яе на кансультацыю ўжо са сваімі дарослымі дзецьмі і нават унукамі.

— Калі ведаеш усю сям’ю, — лічыць загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі, — тады і лячыць лягчэй, бо шэраг праблем са здароўем перадаецца ў спадчыну.

Цяпер да галоўнага пазаштатнага раённага тэрапеўта звяртаюцца пацыенты з самымі складанымі пытаннямі. І яна аказвае не толькі медыцынскую дапамогу, — гэтая ўважлівая і спагадлівая жанчына заўсёды падтрымае  і добрым словам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *