Пятница, 25 мая 2018

Не чытаеш «раёнку»? Заплаці штраф!

1 223

У канцы мая-пачатку чэрвеня праводзілася акцыя «Увага – дзеці!», прымеркаваная да пачатку летніх канікул. Падчас яе ўсе аўтамабілісты абавязаны былі ехаць з уключаным блізкім святлом фар, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху. Аднак, як паказаў рэйд, праведзены Дзяржаўтаінспекцыяй першага чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, далёка не ўсе вадзіцелі выконвалі гэтае патрабаванне.

20160531_6340_измен.размер

Спачатку мы спыніліся на гарадскім кальцы. У гэты ранні час рух быў вельмі ажыўлены і ў асноўным усе аўтамабілі ехалі з уключанымі фарамі. Пакаранне атрымалі толькі двое вадзіцеляў з шасці дзясяткаў.  Але зусім іншую карціну мы назіралі ў сярэдзіне дня на гарадскіх вуліцах: на дзясятак аўтамабіляў толькі адзін ехаў з уключаным блізкім святлом. Большасць вадзіцеляў спыненых машын казалі, што першы раз чуюць пра патрабаванне ўключаць фары, іншыя спасылаліся на звычайную няпамятлівасць.

— Мінімальны штраф за гэта парушэнне — палова базавай велічыні, ці 105 тысяч рублёў,— расказвае старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Кабрынец.  – А максімальная сума штрафу — дзве базавыя, ці 420 тысяч рублёў.

20160531_6326_измен.размер

20160531_6315_измен.размер

20160531_6298_измен.размер

Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІў гэты дзень прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці двух вадзіцеляў за невыкарыстанне рамянёў бяспекі, чацвярых — за адсутнасць адзнакі  тэхагляду, аднаго, які  не прапусціў пешахода, яшчэ аднаго, які вёз дзіця без аўтакрэсла.

На першы раз «непамятлівыя» атрымалі мінімальныя штрафныя сумы.

Інспектары дарожнага руху нагадвалі кіроўцам, што паведамленні аб усіх праводзімых на тэрыторыі раёна акцыях друкуюцца ў газеце «Раённыя будні».

— Некаторыя вадзіцелі гавораць, што не выпісваюць газету, а значыць, не ведаюць аб нашых патрабаваннях,— тлумачыць Аляксандр Аляксандравіч.— Аднак гэта да ўвагі дзяржаўтаінспектарамі не бярэцца: мы паведамілі, а чытаць ці не — выбірайце самі, калі грошай на штрафы не шкада.

Са свайго боку дадамо, што кошт падпіскі на «раёнку» на ліпень роўна ў тры разы меншы, чым  самы мінімальны штраф. А ДАІ праводзіць па некалькі аперацый у месяц.

На праблему варта паглядзець і з іншага боку. Напрыклад, за мяжой прынята абавязковае патрабаванне: аўтамабіль рухаецца толькі з уключаным святлом фар. Некаторыя сучасныя машыны ўвогуле вызваляюць вадзіцеляў аб неабходнасці памятаць гэта і пры старце рухавіка фары ўключаюцца аўтаматычна. Астатніх рабіць гэта прымушаюць даволі буйныя штрафы.

— Гэта не просты капрыз, а неабходнасць, якая дазваляе забяспечыць бяспеку іншых удзельнікаў руху,— адзначаюць інспектары ДАІ. — Уключаныя фары дазваляюць у любое надвор’е ўбачыць аўтамабіль здалёк, што змяншае ў тым ліку і  рызыку траўмавання дзяцей у дарожна-транспартных здарэннях.

 

Алег Сідарэнка

Фота Сяргея Талашкевіча

3 комментариев

  • Dzianis

    Специально для старшего госавтоинспектора А.Кобринца: Статья 6.5 КоАП РБ — минимальный размер штрафа для данного нарушения 0,1 базовой величины (или 21 000 рублей). Учите матчасть, товарищи работники ГАИ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • .

    Тотальная безграмотность рядовых инспекторов и всего начальства. Законы ОВД не знают, коап/пикоап не знают, процессуальные нормы не знают. Данная организация под названием ГАИ ничем иным, кроме отъема денег у населения не занимается.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    Нашто пра ДАІ ўвогуле пісаць — гэта камерцыйная ўстанова! Зарабляюць на сабе грошы — заробкі ў іх добрыя! Пісалі б лепш пра прыстойных людзей і прафесіі- прыбіральшчыца, сантэхнікаў, прадавачк, даярак!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *