Пятница, 25 мая 2018

Пружанские хоккеисты стали победителями регулярного чемпионата и выиграли кубок плей-оф лиги

651

Завяршыўся чацвёрты і самы працяглы сезон у Заходняй аматарскай хакейнай лізе, які працягваўся з кастрычніка мінулага года па чэрвень сёлетняга. «Пружанскія кіты» ў мінулую суботу на дамашяй лядовай арэне ў трэцім, вырашальным, матчы прымалі «Рысяў» з горада Івацэвічы. Дагэтуль у дзвюх гульнях каманды атрымалі па адной перамозе ў гасцях.

gsz8c6ShzYg_измен.размер

Самы галоўны матч сезона нікога не пакінуў абыякавым. У Лядовым палацы ішоў сапраўдны мужчынскі бой. Першы перыяд быў за гасцямі, якія павялі з лікам 2:0. У самым яго канцы Раман Чыжэўскі скараціў лік да мінімуму і падараваў надзею пружанскім балельшчыкам.

У другім гульнявым адрэзку Віталь Буйко аднавіў раўнавагу ў ліку, а Андрэй Ганчароў вывеў «Пружанскіх кітоў» наперад — 3:2.

Але і госці не думалі мірыцца з такім развіццём падзей на пляцоўцы. Яны не толькі зраўнялі лік, але і выйшлі наперад. І ўсё ж апошнюю кропку ў другім перыядзе паставіў наш Сяргей Кузьміч. Хакеісты пайшлі на другі адпачынак, калі на табло гарэлі лічбы  4:4.

Вырашальным стаў апошні перыяд. Пружанцы ў пяты раз прымусілі капітуляваць варатара гасцей і зноў выйшлі наперад. За сем мінут да фінальнай сірэны госці замянілі варатара шостым палявым іграком — і атрымалі шайбу ў пустыя вароты. Яшчэ адна падобная спроба завяршылася тым жа. Двойчы вызначыўся Раман Чыжэўскі. Фінальная сірэна зафіксавала няпростую, але заслужаную перамогу «Пружанскіх кітоў» з лікам 7:4.

Лепшым іграком матча ў нашай камандзе быў прызнаны Раман Чыжэўскі, які аформіў хет-трык.

Такім чынам, пружанскія хакеісты ўпершыню ў сваёй гісторыі сталі пераможцамі рэгулярнага чэмпіянату і выйгралі кубак плей-оф лігі. І сапраўды, «Пружанскія кіты» ў гэтым сезоне падарылі шмат станоўчых эмоцый сваім балельшчыкам.

SMbkclAZ-mo_измен.размер

5PIbu8oN1p0_измен.размер

rdDOLCcQ2LY_измен.размер

PI8jJZ2BXrw_измен.размер

Пасля заканчэння матча старшыня Заходняй аматарскай хакейнай лігі Андрэй Радзівонаў пад бурныя авацыі гледачоў уручыў капітану каманды Сяргею Старавойтаву галоўны трафей.

Але апошняя кропка ў хакейным сезоне яшчэ не пастаўлена. Наперадзе — афіцыйнае закрыццё IV чэмпіянату Заходняй аматарскай хакейнай лігі, якое пройдзе ў бліжэйшы час у Лядовым палацы ў Пружанах.

На здымках: кубак перамогі; узнагароды лепшым ігракам уручылі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і ганаровы госць спаборніцтваў з Бярозы Л.І.Качына.

Мікола АРХУЦІК

Фота Дзмітрыя Міхеева

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *