Суббота, 20 января 2018

Говорят делегаты V Всебелорусского народного собрания

718

5-e.Vsebelorusskoe.narodnoe.sobranie-web-256_измен.размер

Пашкевич_измен.размер

Т.В.Пашкевіч, аператар лініі па вытворчасці харчовай прадукцыі  ААТ “Пружанскі малочны камбінат”:

— За 14 гадоў,  на працягу якія я працую на малочным камбінаце, на нашым прадпрыемстве адбыліся вельмі адчувальныя перамены. Мінулая пяцігодка, нягледзячы на пэўныя складанасці, характэрныя наогул для эканомікі цэлай дзяржавы, таксама была крокам наперад. І гэта добра бачна на прыкладзе сыраробчага цэха, дзе мне даручана выконваць абавязкі аператара лініі. Некалі наша прадпрыемства выпускала лічаныя віды цвёрдых сыроў, сёння ж пальцаў на руках не хопіць, каб іх пералічыць. Пашырэнне асартыменту – няпросты працэс: нашы спецыялісты  шмат вучацца, ездзяць па вопыт, запрашалі да сябе нават замежных тэхнолагаў. Гэта прыносіць свой плён, і наша прадукцыя часта ўдастойваецца высокіх узнагарод не толькі на рэспубліканскіх, але і на міжнародных конкурсах і выставах. Але самае галоўнае – яна карыстаецца попытам у спажыўцоў, у тым ліку і за межамі Беларусі.

Адсюль можна зрабіць такі вывад: каб эканоміка краіны мацнела, павінны цвёрда стаяць на нагах асобныя прадпрыемствы, якія могуць быць моцнымі толькі  дзякуючы стараннай працы кожнага работніка. І калі працягваць гэты ланцужок, то міжволі прыходзіш да высновы, што кожны чалавек павін  выбіраць сабе справу толькі па душы, такую, якая сапраўды прыносіць задавальненне.

Безумоўна, дасягнуць гэтай мэты вельмі і вельмі няпроста. Таму, мне здаецца, што асноўныя намаганні ўлады, кіраўнікоў усіх рангаў павінны быць накіраваны на разнявольванне і заахвочванне ініцыятывы работніка, стварэнне адпаведных умоў для творчасці кожнай асобы. Хацелася б, каб гэтая думка праходзіла чырвонай ніткай на пятым Усебеларускім народным сходзе, які распачне сваю работу ўжо зусім хутка — 22 чэрвеня.

Бабигорец_измен.размер

А.М.Бабігорац, першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ”:

— Безумоўна, вельмі ганарова і адказна быць у складзе дэлегатаў усенароднага форуму, і я шчыра ўдзячны за  давер прадстаўляць нашу Пружаншчыну на сходзе, дзе будзе вырашацца лёс краіны мінімум на пяцігодку. Павінен сказаць, што мне, як прадстаўніку маладога пакалення, асабліва цікава, што называецца з першых вуснаў, пачуць, як будзе мяняцца жыццё беларусаў, на што разлічваць і спадзявацца цяперашняй моладзі.

Пружаншчына – рэгіён сельскагаспадарчы, і многія звязваюць сваё далейшае жыццё менавіта з вёскай, дзе, на жаль, ёсць яшчэ нямала праблем, якія хвалююць спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Хаця, шчыра кажучы, наш раён па ўладкаванні вясковага жыцця  выдзяляецца сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі ў лепшы бок. Далёка не ўсе могуць пахваліцца такой інфраструктурай аграгарадкоў, як нашы, сучаснымі жывёлагадоўчымі комплексамі і арганізацыяй працы на іх, тэхнічнай аснашчанасцю, якая ў прынцыпе дазваляе ўжо і механізатарам пераходзіць  на зменную працу нават у самыя гарачыя сезонныя перыяды.

Але ж удаскаленню, як кажуць, няма канца: нам заўсёды хочацца лепшага, цвёрдай упэўненасці ў затрашнім дні, творчасці і натхнення. Усё гэта само па сабе не прыходзіць, вось чаму наша грамадская маладзёжная арганізацыя ставіць перад сабой задачу выхаваць у маладых людзей пераканасць, што толькі асабістымі намаганнямі кожнага  можна дасягнуць агульнага поспеху.

 

Один комментарий

  • иван

    Сканае Ваша маладзежная арганiзацыя ! Дрэнна ведаеце родную мову лайдакi! Трэба пiсаць ПЕРАКАНАНАСЦЬ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *