Пятница, 29 марта 2024

Говорят делегаты V Всебелорусского народного собрания

998

5-e.Vsebelorusskoe.narodnoe.sobranie-web-256_измен.размер

 

 

Дороневич_измен.размер

В.М.Дараневіч, галоўны ўрач установы аховы здароўя

“Пружанская раённая цэнтральная бальніца”:

—Дзяржаўная праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь”  на бягучую пяцігодку – гэта той дакумент, які найлепшым чынам сведчыць аб галоўным прыярытэце нашай дзяржавы – клопаце пра чалавека. Думаецца, што на маючым хутка адбыцца  чарговым Усебеларускім народным сходзе пра гэта будзе весціся грунтоўная і зацікаўленая размова.

Калі гаварыць па вялікім рахунку, то сёння ўсе нашы намаганні накіраваны на адну высакародную мэту – стабілізацыю колькасці насельніцтва з адначасовым павелічэннем працягласці жыцця. Не ўсё, безумоўна, тут залежыць ад медыцыны, але вельмі многае. Вось чаму хочацца, каб як мага хутчэй  умацоўвалася і абнаўлялася матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя, знаходзілася дастаткова сродкаў на будаўніцтва новых карпусоў і рэканструкцыю старых, вырашалася кадравая праблема. Сёння мы ўжо сур’ёзна задумваемся над тым, каб прыжыўся інстытут урача агульнай практыкі на сяле, а клопат аб нямоглых, адзінокіх людзях узялі на сябе інтэрнаты-пансіянаты.

Немалаважнае значэнне для краіны мае, на  погляд медыкаў, павышэнне культуры вытворчасці, паводзін у быце, стварэнне аптымальных умоў працы літаральна ва ўсіх галінах дзейнасці чалавека, бо не сакрэт, што ігнараванне элементарнымі нормамі не дазваляе мінімізаваць рызыкі па шэрагу прафесійных захворванняў, вытворчага і бытавога траўматызму.

 

Ярмашевич_измен.размер

А.М.Ярмашэвіч, дырэктар ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя М.Засіма”:

—Упэўнена, што пяты Усебеларускі народны сход стане новай кропкай адліку ў сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны і пытанні адукацыі не застануцца там па-за ўвагай. Калі б у мяне была магчымасць выступіць на гэтым форуме, то я сказала б аб тым, што педагогам імпануе ўзяты курс не на рэфармаванне і ломку сістэмы адукацыі, а на яе ўдасканаленне на аснове ўжо існуючых дасягненняў. Напрыклад, у апошні час на трэцяй ступені адукацыі вернута профільнае навучанне, зроблены пэўныя захады па аптымізацыі дакументазвароту ва ўстановах адукацыі.

Так, ёсць невялікія праблемы з падручнікамі па асобных прадметах, з вучэбнай нагрузкай, якая павінна быць пасільнай для вучняў, з выкананнем педагогамі неўласцівых для іх функцый. Гэтыя пытанні хвалююць не толькі педагогаў, бацькоў вучняў, але і, што вельмі важна,  яны знаходзяцца пад пільнай увагай  Прэзідэнта краіны. Педагогі разумеюць, што на адной прыступцы зараз стаяць задачы і навучання, і выхавання, бо сама па сабе вышэйшая адукацыя – яшчэ не гарант дабрабыту для чалавека. Куды больш важна, ці стане асобай  наш выпускнік, ці знойдзе ён сябе ў гэтым жыцці, на колькі карысным ён будзе для грамадства.

Вось чаму асабліва непакояць выпадкі правапарушэнняў і нават злачынстваў сярод непаўналетніх. На жаль, яны і самі часам становяцца аб’ектамі насілля, у тым ліку і  з боку  бацькоў. На маю думку, неабходна прымаць меры па павышэнні адказнасці бацькоў за выхаванне ўласных дзяцей. Безумоўна,  школа таксама не павінна і не будзе стаяць у баку ад працэсаў прававога навучання падлеткаў, выхавання іх маральных якасцей, актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Дыбуль_измен.размер

Т.В.Дыбуль, дырэктар ААТ “Аранчыцкая птушкафабрыка”:

—На Усебеларускі народны сход мяне выбралі ўпершыню, і калі б мне давялося на ім выступіць, то, безумоўна, як кіраўнік  сельскагаспадарчага прадпрыемства, узняла б праблемы, якія хвалююць менавіта нашу сферу.

Птушкагадоўля Беларусі апошнія пяць гадоў развівалася па асобнай рэспубліканскай праграме. Яна выканана, а што далей? Шчыра кажучы, у пэўнай ступені працоўны калектыў птушкафабрыкі задаволены дасягнутымі  вытворчымі паказчыкамі – і гэта найперш вынік зладжанай  працы ўсіх нашых работнікаў, да якіх, дарэчы, прад’яўляюцца сёння высокія патрабаванні. Але ж жыццё не стаіць на месцы, я  веру і бачу, што людзі нашыя здольны на большае. Думаецца, усенародны форум сапраўды падкажа кожнаму грамадзяніну нашай краіны, як жыць далей, у якім накірунку развівацца ў цэлым дзяржаве Беларусь.

Калі нас выбралі дэлегатамі на пяты Усебеларускі народны сход і загучаў дзяржаўны гімн, міжволі падумалася: людзі, паверце, усё ў нас будзе добра, мы пераадолеем сённяшнія часовыя цяжкасці. Я цвёрда пераканана, што выйсце з любой, нават з самай складанай, сітуацыі заўсёды ёсць. Паглядзіце, якая прыгожая наша краіна! Нам нават многія, асабліва суседзі, зайздросцяць. Вось мне чамусьці цвёрда верыцца, што новая пяцігодка стане новым чарговым крокам да лепшага ў жыцці кожнага беларуса.

 

Степанюк1_измен.размер

М.В.Сцепанюк, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:

—Бясспрэчна, народны форум дапаможа ў гэты няпросты для нашай краіны час расставіць усе кропкі над «і». Знайсці прымальныя шляхі выхаду  з сітуацыі, якая склалася ў эканоміцы краіны.

Лічу неабходным і ў далейшым павышаць ролю органаў мясцовага самакіравання, асабліва пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню. Пры фарміраванні бюджэту мясцовых Саветаў дэпутатаў прадугледжваць  сродкі для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых праблем:  большасцьграмадзян пры ўзнікненні ў іх пэўных пытанняў, звязаных з якасцю жыцця, звяртаюцца ў мясцовыя органы ўлады.

Утрыманне населеных пунктаў у належным стане: месцаў агульнага карыстання, знос аварыйных дрэў, абкошванне тэрыторый – усе гэтыя  работы па выкананні Указа Прэзідэнта РБ ад 23 лютага 2012 года №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці” патрабуюць значных фінансавых выдаткаў. У бюджэце сельвыканкамаў на гэтыя мэты прадугледжаны нязначныя сумы. Іх недастатковадля выканання паўнавартасных работ.

Для таго, каб зменшыць колькасць скаргаў насельніцтва раёна на стан дарог, якасць  дарожнага пакрыцця, лічу,  добра б дапамог аб’ектыўны падыход у размеркаванні сродкаў дарожнага збору па рэгіёнах.

У апошнія гады з боку дзяржавы і яе органаў кіравання шмат увагі надаецца развіццю і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Мяркую, што гэтую работу неабходна працягваць і ў наступнай пяцігодцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *