Вторник, 16 января 2018

Говорят делегаты V Всебелорусского народного собрания

528

5-e.Vsebelorusskoe.narodnoe.sobranie-web-256_измен.размер

Гоборов_измен.размер

Д.Д.Гобараў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці:

—Найперш хацеў бы падзякаваць  Пружаншчыне за тое, што аказала мне высокі давер і выбрала дэлегатам на ўсенародны форум. Тое, што хвалюе сёння ўсіх жыхароў нашай рэспублікі, безумоўна, хвалюе і мяне як чалавека: што і як трэба зрабіць, каб наша жыццё паляпшалася? На гэты конт ёсць шмат розных думак і прапаноў, аднак не ўсе з іх, на жаль, можна ажыццявіць. Самае простае і, напэўна, галоўнае правіла: каб добра жыць, трэба лепш працаваць.

Тут, праўда, неабходна прызнаць, што не ўсё ў канчатковым выніку залежыць  толькі ад нашых унутраных фактараў – парадку, захавання тэхналагічнай дысцыпліны, наяўнасці сучасных сродкаў вытворчасці і г.д. Не варта забываць пра ўплыў, які аказвае на наша развіццё сусветная супольнасць. Рэспубліка Беларусь выпускае дастаткова рознай прадукцыі, прыкладна 65 працэнтаў якой трэба збываць на  замежных рынках па  выгадных для нас  цэнах.  Зрабіць гэта вельмі і вельмі не проста, тым больш, што наш галоўны гандлёвы партнёр,  Расійская Федэрацыя, апынуўся ў даволі складанай эканамічнай сітуацыі.

Што датычыцца перспектыў развіцця, то, думаецца, мы атрымаем адказ на гэтае пытанне з вуснаў кіраўніка нашай дзяржавы на маючым хутка адбыцца  пятым Усебеларускім народным сходзе. Менавіта на ім вызначацца асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства як на блізкую, так і на больш аддаленую перспектыву.

 

Крейдич_измен.размер

М.М.Крэйдзіч, старшыня Пружанскага райвыканкама:

—На такі высокі прадстаўнічы форум паеду ўпершыню і спадзяюся, што яго дзелавая атмасфера паспрыяе выкананню новых задач, якія стаяць перад нашым рэгіёнам. Прыемна сёння ўсведамляць, што па выніках працы за мінулы год Пружанскі раён  прызнаны лепшым на Брэстчыне і занесены на абласную Дошку гонару. У гэтым, безумоўна, заслуга нашых працоўных калектываў, канкрэтных людзей, у тым ліку і тых, каму аказаны давер прадстаўляць наш раён на пятым Усебеларускім народным сходзе.

Чаго чакаць ад яго работы? Напэўна, для нашага сельскагаспадарчага рэгіёна прыярытэты застануцца ранейшымі – больш эфектыўнае гаспадаранне на зямлі і на фермах, якоедазволіць кожнай гаспадарцы абыходзіцца без пастаянных дзяржаўных фінансавых уліванняў. Для гэтага трэба нарошчваць вытворчасць усіх відаў сельгаспрадукцыі і найперш – малака. Праўда, пры гэтым трэба шукаць новыя рынкі збыту, выпускаць канкурэнтаздольную як па цане, так і па якасці, напрыклад, тую ж малочную прадукцыю, пашыраць яе асартымент.

У прынцыпе гэта датычыцца і нашых прамысловых прадпрыемстваў – кансервавага завода, завода радыёдэталей, ільнозавода, Ружанскай мэблевай фабрыкі, а таксама будаўнічых арганізацый. Прыемна, што многія кіраўнікі  ўсведамляюць  неабходнасць наватарскага падыходу да працы ў  пакуль яшчэ нязвыклых эканамічных рэаліях. Думаецца, што ўсенародны сход дасць новы імпульс для гэтых пошукаў.

Юркевич_6809_измен.размер

А.І.Юркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна:

—Я вельмі ўдзячны за тое, што мяне выбралі прадстаўніком ад Пружанскага раёна на гэты чарговы народны сход. Дарэчы, мне пашчасціла быць удзельнікам усіх чатырох папярэдніх форумаў і нават выступаць на адным з іх.

Калі параўноўваць сённяшнія і ранейшыя рэаліі, то сітуацыя зараз у многім іншая. На жаль, яна памянялася не ў лепшы бок. Маю на ўвазе тыя цяжкасці, якія выкліканы эканамічным крызісам у свеце і адмоўна паўплывалі літаральна на ўсе бакі нашага жыцця.

Памятаю, як на адным з усенародных форумаў засяроджвалі ўвагу на развіцці сельскай гаспадаркі, а дакладней, на адраджэнні вёскі, стварэнні аграгарадкоў. І з гэтай задачай, лічу, мы паспяхова справіліся. На прыкладзе нашага раёна добра бачна, як змяніліся сёння ўмовы працы  сельскіх працаўнікоў, якая магутная тэхніка прыйшла на палеткі, як памянялася тэхналогія вытворчасці малака.

 Безумоўна, жыццё не стаіць на месцы. На чацвёртым Усебеларускім народным сходзе ў сваім выступленні я засяроджваў увагу на тым, што нашай дзяржаве не трэба забываць пра тыя населеныя пункты, якія не сталі аграгарадкамі, але маюць добрую перспектыву для далейшага развіцця. Такіх у нас нямала. Думаецца, што гэтую праблему рана здымаць з парадку дня. Праўда, вырашаць яе ў сённяшніх няпростых умовах будзе больш складана, як, дарэчы, і іншыя пытанні ва ўсіх сферах жыцця. Спадзяюся, што агульнымі намаганнямі на чарговым усенародным форуме будзе вызначаны дакладны і, галоўнае, эфектыўны курс развіцця  дзяржавы як мінімум на новую пяцігодку.

Жогал_0109_измен.размер

М.С.Жогал, дырэктар ААТ “Пружанскі льнозавод”:

—У народзе кажуць: правільна і глыбока абдуманая любая справа, гэта адразу паўсправы. Таму мяркую, што кожны чалавек, які прадставіць свой раён на форуме, будзе абдумваць і прапаноўваць на разгляд іншых крокі далейшага развіцця нашай краіны. Стаіць задача знайсці выйсце з крызіснай эканамічнай сітуацыі — і народны сход будзе садзейнічаць гэтаму.

Пружанскі льнозавод з’яўляецца флагманам ільнаводчай галіны Беларусі. Упершыню ў гісторыі прадпрыемства было  занесена на рэспубліканскую Дошку гонару. Адбылося гэта дзякуючы таму, што мы першыя правялі ў 2011 годзе мадэрнізацыю завода. Устанавілі  дзве самыя перадавыя на той час лініі па выпуску доўгага і кароткага валакна. Зараз калектыў льнозавода забяспечвае ўвесь комплекс работ па самых перадавых тэхналогіях у свеце і служыць эталонам для ўсёй рэспублікі.

Нам прыемна, што нашы ідэі па мадэрнізацыі вытворчасці скапіравалі сем заводаў краіны. Сёння яшчэ працягваецца рэканструкцыя старога цэха на сучасны лад. Пасля завяршэння мадэрнізацыі  мы зможам наблізіць якасць і ўпакоўку льновалакна да сусветных стандартаў, каб  мець магчымасць пастаўляць сваю прадукцыю на экспарт з максімальнай выгадай.

Думаю, што ў далейшым будзем удасканальваць свае партнёрскія адносіны з Аршанскім ільнокамбінатам, каб замацоўваць і надалей лідзіруючую ў свеце пазіцыю ў льнаводстве. У прынцыпе, толькі две краіны — Францыя і Беларусь засталіся асноўнымі важкімі вытворцамі  льновалакна,  і мы не маем права адставаць ад французаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *