Среда, 2 декабря 2020

Одним абзацем

2 102

У стадыі завяршэння праект будаўніцтва новай аб’язной дарогі з поўнай інфраструктурай (альтанкамі, кемпінгамі для адпачынку і г.д.) вакол Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Арыенціровачная працягласць дарогі складзе 199 км. Амаль палова яе пройдзе па тэрыторыі Пружанскага раёна. Участак ад Вежнага на Шарашова, Крыніцу, Роўбіцк, Сухопаль, Радзецк, па ме-ліярацыйнай сетцы і далей на Гуту і Лыскава даручана пракладваць ДРБУ-140. У ім разам з новымі будуць задзейнічаны і адрамантаваныя старыя дарогі. Здача аб’екта ў дзеянне запланавана ўжо ў будучым годзе.
***
Лепшых вучняў мясцовай дзесяцігодкі ў ААТ «Мурава» заахвочваюць грашовымі прэміямі. Сёлета па выніках першага паўгоддзя навучальнага года прэміі за выдатную вучобу атрымалі ад роднай гаспадаркі вучаніцы трэцяга класа Кацярына Шука і Вераніка Чарняк. Ушаноўвалі дзяўчынак на навагоднім ранішніку ў Доме культуры.
***
Па выніках конкурсу  па  добраўпарадкаванні аб’ектаў лясной гаспадаркі, стану сядзіб і кантор лясніцтваў і лясгасаў, азеляненні прылягаючых тэрыторый, які ў мінулым годзе праводзіўся Брэсцкім вытворчым лесагаспадарчым  аб’яднаннем у рамках праграмы Года роднай зямлі, прыпыначны турыстычны пункт «Хомна» ДЛГУ «Пружанскі лясгас» заваяваў трэцяе месца. Дарэчы, многія на супраць продать дачу срочно. А калектыў Пружанскага лясніцтва і ляснічы Сяргей Шчэрба, якія працавалі над стварэннем гэтай зоны адпачынку, адзначаны грашовымі прэміямі.
***
На чарговым пасяджэнні клуба “Сяброўка” вялася размова пра гарбату. Вядучая расказвала, дзе ўпершыню пачалі яе ўжываць, якія існуюць традыцыі і спосабы заварвання. Удзельніцы клуба дзяліліся ўласным вопытам з нагоды лепшых сартоў гарбаты і нават расказвалі пра аздараўленчы эфект, які аказвае яна на арганізм чалавека.
***
Напрыканцы мінулага года было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў раёне вуліц Зялёнай і Кірава ў г.п.Ружаны новай гандлёвай кропкі. У бліжэйшы час райспажыўтаварыствам будзе аб’яўлены тэндэр на будаўніцтва аб’екта. Мяркуецца, што магазін павінен адкрыцца ў апошнім квартале года.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *