Пятница, 19 января 2018

Впервые в городе прошел парад колясок

2 491

пчелкі_измен.размер

Не ведаю, якія сюрпрызы паднясуць нам ліпень і жнівень, але першы летні месяц расшчодрыўся на падарункі — прынёс столькі радасці, цяпла і дабра, што жыхары горада яго запомняць надоўга. Свята, якое прайшло ў нядзелю ў рамках ініцыятывы «Стварэнне кансорцыума «Мясцовая ініцыятыва», якая рэалізуецца пры падтрымцы праекта ЕС ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», застанецца ў памяці і дзяцей, і дарослых, як адна з самых яркіх падзей лета.

Сонечны настрой панаваў у гэты дзень у горадзе. Пазітыў і мора абаяння падарылі гледачам дзеці і іх бацькі, якія прынялі ўдзел у парадзе калясак. Гэта было нябачанае дагэтуль у Пружанах відовішча – не проста дзіцячыя каляскі, якія можна ў любы дзень сустрэць на вуліцы, а сапраўдныя творы мастацтва сабраліся на плошчы каля Палаца культуры.

Адкрываў парад святар Свята-Аляксандра-Неўскага сабора, а па сумяшчальніцтве шматдзетны тата іерэй Георгій Арабей. Дарэчы, яго вялікая сям’я таксама прыняла ўдзел у парадзе. Святар адзначыў, што прыемна бачыць на свяце столькі дзяцей, як лепшы доказ высокамаральных асноў і каштоўнасцяў у нашым грамадстве. Пасля атрыманага блаславення вялізная калона ў суправаджэнні гарадскога духавога аркестра рушыла ў дарогу.

IMG_6381

IMG_1753

IMG_6412

Якіх толькі персанажаў з незвычайнымі транспартнымі сродкамі ў гэты дзень не ўбачылі гледачы! Дзіўную фантазію, крэатыў і майстэрства ва ўпрыгожванні галоўнага экіпажа жыцця праявілі ўсе ўдзельнікі парада, а гэта каля сотні сем’яў. Вобразы стваралі сваімі рукамі і з тых матэрыялаў, якія ў кожнага ёсць пад рукой: тканіна, кардон, каляровая папера, саломка, СД-дыскі, у ход пайшлі нават апельсіны і ялінкавыя шышкі.

Узначальвалі шэсце каралеўскія экіпажы. Геральдычныя сцягі, якія ўзвышаліся над імі, падказвалі, што ў карэтах, патанаючы ў фальбонах крыналінавых сукенак, важна сядзелі самыя сапраўдныя каралева Вікторыя і Лізавета. Як і патрэбна, шлях ім пракладвалі апранутыя па поўнай экіпіроўцы работнікі дарожнай службы. Услед за каралеўскімі асобамі на сур’ёзнай тэхніцы – паравозах-лакаматывах і трактарах – рушылі маленькія, але сапраўдныя мужчыны. Пад гукі сірэны прамчаліся машыны хуткай дапамогі, за імі – вясельны картэж пад гіганцкім белым капелюшом з зусім маладымі «жаніхом» і «нявестай». Над галовамі гулі матылькі і божыя кароўкі, густым роем на чале з пчолкай Маяй пранесліся пчолы, восы і шэршні – яны прыцягнулі за сабой цэлую кветкавую паляну.

пчелки2

Нібы са старонак кніг сышлі казачныя героі: марскі цар Трытон вылежваўся ў цені парасоніка-васьмінога, тры мядзведзя кацілі бочачку з духмяным кветкавым мёдам, а Машачка раз-пораз хавалася ад іх у сваёй скрынцы з піражкамі. Грымела ў каробачцы ў выглядзе вялізнага гарлачыка і царэўна-жаба. Яркімі капялюшыкамі і беласнежнымі аборкамі прыцягнулі ўвагу гледачоў казачныя грыбы-мухаморы, якія выраслі пад высокай елкай. Падбегла да мамы-ялінкі:

– Чаму мухамор, а не баравік?

– Гэты грыб умее за сябе пастаяць, больш за тое, у народнай медыцыне яго шырока выкарыстоўваюць для лячэння цяжкіх хвароб, – усміхаецца Вольга Кардзіс, шматдзетная мама.

IMG_1768_измен.размер

Побач з грыбніцай маршыравалі апранутыя ў вышыванкі шчаслівыя жыхары беларускай хаткі, на даху якой смайстраваў сваё гняздо бусел. «Гэта сімвал мірнага неба над нашай Беларуссю», – папярэдзіла маё пытанне Ірына Токар.

_DSC3441

У скрынцы з апельсінамі на парад прыбыў маленькі Чабурашка ў суправаджэнні Кракадзіла Гены і Старой Шапакляк – гэтая хуліганка і тут не магла ўтрымацца, і абстрэльвала з рагаткі судны, якія праплывалі міма: «варажскія ладдзі», рыбацкія лодкі, гандлёвыя парусныя караблі і самых сапраўдных «піратаў Карыбскага мора», якія пачулі лёгкую здабычу. Сярод усіх суднаў прыгожымі касцюмамі ўсяго экіпажа і арыгінальным штурвалам ў выглядзе кнігі вылучаўся карабель пад нумарам «67». «Гэта была ідэя маіх дзяцей. У мяне іх трое», –  адзначыла капітан карабля Наталля Носка.  – «Усёй сям’ёй клеілі сямейны карабель, дзе штурвалам павінны служыць веды, а ветразямі – любоў».

IMG_1762_измен.размер

IMG_1761_измен.размер

IMG_1760_измен.размер

IMG_1756_измен.размер

IMG_1752_измен.размер

Дзіву даешся, калі гэтыя мамы паспелі пашыць касцюмы, пабудаваць экіпажы, ды яшчэ напоўніць іх такім прыгожым ідэйным зместам! Што яшчэ парадавала  –  на парадзе зусім адсутнічала ваенная тэхніка: ніякіх табе танкаў, самалётаў і бронетранспарцёраў, ніякіх ракет і камуфляжу. Адзінай зброяй, якая разіла ў самае сэрца, была любоў, а трасіруючымі кулямі – усмешкі дзяцей, якія замест салюту асвятлялі ўсё вакол.

Канчатковым прыпынкам гэтага казачнага шэсця была новая дзіцячая пляцоўка, якая, як па ўзмаху чароўнай палачкі, вырасла за галоўнымі варотамі парку. Яна вабіла дзятву сваімі бліскучымі на сонца арэлямі і каруселямі, машынкамі і хаткамі, горкамі і пясочніцамі. Дзеці з цяжкасцю перажылі афіцыйную частку – ўрачыстыя прамовы (пра тое, што адкрыццё пляцоўкі – гэта толькі першы крок па рэканструкцыі парку, наперадзе нас чакаюць амфітэатр і іншыя цуды) і перарэзванне чырвонай стужкі ім здалося вечнасцю. Дарэчы, нажніцы даверылі намесніку старшыні райвыканкама М.П.Кудраўцу і салістцы ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін», фіналістцы тэлевізійнага праекта АНТ «Я спяваю», дыпламантцы  фестывалю «Эстрадны Міх» Валі Іванцовай. Як толькі дарога была адкрыта, дзеці рынуліся на пляцоўку, умомант ператварыўшы яе ў сапраўдны дыснэйлэнд.

20160612_7141

_DSC3432

_DSC3418

_DSC3398

_DSC3380

Пакуль дзятва забаўлялася, а бацькі з трывогай назіралі за тым, каб ад гэтага жывога цунамі не раз’ехаліся брусы асноўнага атракцыёну, старэйшых дзяцей больш за гадзіну забаўлялі клоўны на пляцоўцы перад палацыкам. Кожны змог паўдзельнічаць у розных конкурсах і розыгрышах, праявіць свае таленты і атрымаць прызы. У літаральным сэнсе дзеці тут скакалі і нагамі матлялі, услед за імі кінуліся ў скокі і гледачы. Хіба ўстоіш на месцы, калі лезгінку, ламбаду, макарену і амерыканскі рок-н-рол вытанцоўваў, здавалася, нават кожны паркавы куст.

_DSC3459

А ў гэты самы час галоўная паркавая сцэна прымала ўдзельнікаў канцэрту «Лесвіца поспеху» – свой талент і майстэрства перад гледачамі дэманстравалі лепшыя выхаванцы музычных школ і іншых раённых устаноў культуры. У адказ самыя ўдзячныя гледачы – дзеці-інваліды і маладыя інваліды – паднеслі ў дар артыстам мяшэчкі, якія самі пашылі і самі напоўнілі духмяным фітачаем. Сацыяльную адаптацыю дзяцей-інвалідаў у рамках праекта «Мясцовая ініцыятыва» правяло грамадскае аб’яднанне «Мы разам» пад старшынствам Наталлі Іванцовай. Менавіта пад яе чулым кіраўніцтвам дзеці вырабілі гэтыя мілыя падарункі. Што характэрна, кожны мяшочак быў адзначаны QR-кодам з дадзенымі сайта «Мясцовая ініцыятыва», дзе можна азнаёміцца ​​з усімі навінкамі па рэалізацыі праекта.

http://iniciativa-pruzhany.by/?cat=24

_DSC3485

IMG_1766_измен.размер

Пасля выступлення ўсіх дзяцей чакаў салодкі стол, арганізаваны на прасторнай тэрасе палацыка. А пакуль за абедзве шчакі яны ўпляталі цукеркі, печыва і фрукты, члены журы вызначалі пераможцаў адразу некалькіх конкурсаў, галоўным з якіх, вядома, быў парад калясак. Падарункаў было столькі, што, здавалася, Дзед Мароз, не дачакаўшыся зімы, паспяшаўся узнагародзіць кожную сям’ю-ўдзельніцу.

Затым арганізатары мерапрыемства назвалі пераможцаў конкурсу «Уік-энд на аграсядзібе», які праводзіўся ў рамках праекта раённым экалагічным аб’яднаннем «Агратур», кіраўніком якога з’яўляецца Алена Ляўчук. А пераможцы ў сваю чаргу адкрыюць свае дзверы для пераможцаў парада дзіцячых калясак.

Такім чынам, асвойваць прасторы аграсядзібы «У Царскім сяле» (не пазайздросціш гаспадыні Ірыне Жуковіч) будуць піраты Карыбскага мора ў выкананні сям’і Куроўскіх. Беларускую хатку сям’і Токар у бліжэйшыя выхадныя будзе сустракаць гаспадыня сядзібы «Забалаць» Анжэла Строк, а пчаліны рой сям’і Марыі Вылываннай будзе накрываць кветкавую паляну ў сядзібе «У Алеся».

І гэта яшчэ не ўсё. Шэсць сем’яў былі заахвочаны беларускім аддзяленнем Фонду міру. Сімвалічным момантам свята стала і ўзнагароджанне трох дзяўчынак, якія ў аграсядзібе «Жадзенскі дворык» выняньчылі хворага бусла…

Свята атрымалася вясёлым, шчырым і, самае галоўнае, добрым. Будзем спадзявацца, што ўдала падхопленая ў вялікіх гарадоў і творча рэалізаваная ідэя конкурсу дзіцячых калясак атрымае ў Пружанах пастаянную прапіску.

 

Алена Зялевіч

Фота Сяргея Талашкевіча і Дзмітрыя Міхеева

3 комментариев

  • Беларус

    Смотришь на фото разных парадов колясок: в Москве — коляска-самолёт и ребёнок с автоматом, в Тюмени — танк и коляска с портретами Путина и Медведева, в Воронеже — бронепоезд с надписью «На Берлин», в Сергиевом Посаде «спецприз от Торгово-промышленной палаты Сергиево-Посадского района получил маленький генералиссимус Сталин», в Брянске — не девочка, а «Анка-пулемётчица»…

    И так хочется радоваться, что вы, пружанцы, — не такие. Мы, беларусы, — не такие. Мы умеем жить мирно, учить детей истинным ценностям. Мы, в конце концов, намного креативнее, мы не идёт по самому простому и пропиаренному пути темы войны. Мы находим сотни тематик более подходящих для детей, чем война.

    Спасибо вам, пружанцы и беларусы. Вы — красавцы! И спасибо нашим родителям, что мы независимая страна!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Елена

    Замечательный парад колясок, жители молодцы, проявили себя. Но организация праздника оставляет желать лучшего, тем более, что праздник проходил рамках инициативы «Создания консорциума «Местная инициатива», которая реализуется при поддержке проекта ЕС ПРООН «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь». Все внимание организаторы уделили тому, чтобы перерезать ленточку на детской площадки, много громких слов было сказано. Но никто из руководства не пришел на так называемый фестиваль детского творчества «Лестница успеха», который тоже проходил в рамках этого праздника. Почему-то дети на сцене менее важны, чем дети на качелях. Хотелось бы чтобы руководство посидело на грязных скамейках перед сценой, посмотрело как дети танцуют на грязной сцене, а ведь некоторые дети садились и ложились во время танцев на пол. После выступления каждого участника, ведущие молча отдавали им грамоту и большой (по внешнему вид пустой) пакет, в котором на дне, видимо лежало что-то очень мелкое. Участники «Лестницы успеха», которые выступали в начале, вынуждены были переодеваться за кустами, кто где нашел место, так как организаторы не позаботились об этом. Автобус в котором дети должны были переодеваться, приехал за 5 минут до начало концерта. Со стороны смотрелось так, как будто не хотели проводить этот концерт, но надо было. Респект жителям Пружан, принимавшим участие в параде колясок, только благодаря вам этот праздник выглядел ярко.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    Парад калясок- это конечно хорошо, но призы могли быть и лучше! Понятно, не резиновый бюджет «инициативы», где прадсядацель исполкома- дал бы семьям, ну не знаю, по сертификату на 500т.р., а победителям по-больше ест.и т.д.
    На счет площадки: сколько она проживет? Видимо тот, кто решил её поставить в дебрях парка, никогда там не был, особенно ночью! Да и днем- площадка видимо рассчитана на маленьких детей, а там лезут уже здоровенные детины по лет 15! Причем мамаши рядом стоят!Нужно поставить какой-нибудь стэнд с правилами пользования площадкой и ТБ, а то знаете, если какое ЧП (не дай Бог!), потом не разгребешь, а устроители останутся крайними! Все радости и благополучия!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *