Вторник, 18 сентября 2018

Ремстрой: нам нужны молодые специалисты

2 033

Новае жыццё будаўнічай арганізацыі “Рамбуд” пачалося вясной 2009 года, калі асноўны пакет акцый прадпрыемства перайшоў ААТ «Агракамбінат «Мачулішчы».  Калектыў узначаліў Васіль Лявонцьевіч КУНІНЕЦ.

Да гэтых падзей у арганізацыі налічвалася 50-60 чалавек. На 1 мая гэтага года ў ААТ “Рамбуд” працуюць 416 чалавек. Сёння гэта — адна з буйнейшых будаўнічых арганізацый раёна.
На выдзеленыя ААТ «Агракамбінат «Мачулішчы» сродкі набыта новая тэхніка: аўтакраны, грузавыя аўтамабілі (яны аказваюць паслугі экспедирование грузов), экскаватары, бетонамяшалкі. На выкупленай былой базе райсельгасхіміі будзе ўстаноўлены раствора-бетонны вузел. Тут жа размесціцца ўчастак па вытворчасці металаканструкцый.

Гэта ўсё ў бліжэйшых планах, якія, безумоўна, будуць ажыццёўлены. Ёсць чым пахваліцца арганізацыі і сёння. Так, у 2009 годзе ўласнымі сіламі  выканана будаўніча-мантажных работ на суму  23 мільярды рублёў.

Самай сур’ёзнай і складанай работай, якая выклікае асаблівы гонар, на прадпрыемстве лічаць будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 1100 галоў у в. Малочкі. Пружанскі “Рамбуд” будаваў ферму ўпершыню. Значнымі падзеямі мінулага года можна назваць  рэканструкцыю МТФ у в. Смаляніца, будаўніцтва крухмальнага завода ў в. Харава, здадзеныя 25 жылых дамоў на сяле.

За “новую” работу давялося брацца і сёлета. Ва ўсю ідзе будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне “Паўночны”.  Ужо ў гэтым месяцы пасля рэканструкцыі будзе здадзены комплекс на 720 галоў буйной рагатай жывёлы мясных парод у в.Скорцы.

Працягваецца будаўніцтва жылых дамоў на сяле. У першым квартале здадзена сем такіх дамоў.

Сярэдняя зарплата ў ААТ “Рамбуд” за мінулы месяц склала 1.024.000 рублёў. Тым не менш, галоўная праблема прадпрыемства – кадры. Неахвотна ідзе на работу моладзь. Прафесія будаўніка зараз вельмі запатрабавана, вось і пераманьваюць маладых у буйныя гарады і прыватныя арганізацыі. Але на тых, хто прыйшоў у “Рамбуд” і застаўся, кіраўніцтва ўскладае вялікія надзея. Выдатна зарэкамендавалі сябе майстар Дзмітрый Якутчык, у вытворчым аддзеле сярод маладых трэба зазначыць работу Дзмітрыя Кіпеня і Кірыла Ціханава.
Асабліва патрабуюцца прадпрыемству муляры.

Адна з асноўных сёлетніх работ – будаўніцтва МТФ на 1100 галоў у в. Калазубы. Адметна, што кіруе будоўляй жанчына. У падначаленні Валянціны Іванаўны Грыцук 150 работнікаў, якія робяць усё, каб ферма была здадзена ў тэрмін — у жніўні. Будаўнікоў крыху падвяла марозная зіма, якая не давала працаваць. Цяпер даводзіцца нявёрстваць упушчанае: працоўны дзень пачынаецца з сямі гадзін раніцы. Дырэктар «Рамбуда» В.Л.Кунінец гаворыць пра жанчын, як пра надзейных работнікаў: усяго ў арганізацыі прарабамі і майстрамі працуюць 4 жанчыны. Яны, лічыць кіраўнік, больш акуратныя, адказныя і скрупулёзныя.

Кацярына Пашкевіч.

4 комментариев

  • От оно чё, Михалыч!

    А чё ж не написали, за счёт чего у частных организаций удаётся переманить к себе молодые кадры? Вы бы рядом со средней з/п по «Ремстрою», написали примерную среднюю з/п в этих самых частных организациях, и всё бы стало на свои места. А то, понимаешь, эдакая недосказанность присутствует, точнее, витает дух нежелания показать голую правду — статус газеты не позволяет, как я понимаю. 🙂
    З.Ы. как говаривал В.В. Лобановский, мотивация решает всё.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Люда

    Как по мне, так и так всё понятно. А зарплата в миллион для Пружан очень даже ничего.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    И это означает, что, если для Пружан эта зарплата, как Вы выражаетесь, «ничего», то всю жизнь торчать в Пружанах, никуда не путешествую и не видя мир? Чисто, чтобы хватало на обуться, одеться, покушать и раз в год купить какую-нибудь вещь для дома?
    Да это ж третье крепостное право! 🙂 Хотя, эта логика существующей власти давно уже понятна, кто шевелит извилинами — практика СССР ещё жива в мозгах наших апологетов у власти! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • пенсіянэр

    А вот
    почему нет Экалагічная старонка со статьями Хадарович Г.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *