Четверг, 24 мая 2018

Белые рулоны на полях ОАО «Журавлиное»

551

На другой палове плошчаў убіраюць травы першага ўкосу сельскія працаўнікі ААТ «Жураўлінае». Паралельна вядзецца нарыхтоўка сена і сенажу. Прычым сянаж закладваецца як у траншэі, так і прасуецца ў рулоны, пакрытыя палімернай плёнкай. Рыхтаваць сянаж рулонным спосабам у гаспадарцы пачалі некалькі гадоў назад, калі набылі два рулонныя прэс-падборшчыкі нямецкай кампаніі «Кrone».

20160603_6561

Нарыхтоўка сенажу ў плёначныя рулоны мае перавагу перад закладкай яго ў траншэі: корм намнога лепш захоўваецца, да таго ж пры нарыхтоўцы і перавозцы не забруджваецца. Яшчэ адзін плюс тэхналогіі заключаецца ў тым, што можна не звозіць усе рулоны з сенажаці. Галоўнае — сачыць за вільготнасцю зялёнай масы, якая прасуецца.

Пры такой тэхналогіі трава ў рулонах захоўвае ўсе пажыўныя ўласцівасці працяглы перыяд. Плёнка ў дадзеным выпадку арганізуе герметычную прастору і перашкаджае доступу ў корм паветра і ўльтрафіялетавых прамянёў. У выніку атрымліваецца штосьці накшталт травяных кансерваў.

20160603_6604

Жывёлы ахвотна ядуць рулонны сянаж. Нямалаважна, што ўтрыманне кармавых адзінак у такім корме ў 2 разы вышэй, чым у звычайным сенажы ў траншэях.

Калі паглядзець з іншага боку, то і затраты пры прыгатаванні рулоннага сенажу значна меншыя, чым звычайнага. На сенажаці ў ААТ «Жураўлінае» спраўляліся ўсяго тры трактары: адзін з граблямі, а два з прэс-падборшчыкамі.

На здымках: на нарыхтоўцы сенажу рулонным спосабам працуе механізатар У.А.Чопка і механізатар  А.М.Зубко.

 

Мікола АРХУЦІК

Фота Сяргея Талашкевіча

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *