Пятница, 19 апреля 2024

23 миллиарда рублей освоила ПМК-21 в прошлом году

3 346

ПМК-21 адзначыла і эканамічнымі змяненнямі: менавіта 2008 год стаў новым штуршком у развіцці прадпрыемства. Як расказвае вядучы эканаміст УП «ПМК-21» Т.С.Венска, важным крокам з‘явілася інвеставанне сродкаў у абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. У выніку за тры мінулыя гады сума капіталаўкладанняў перавысіла шэсць мільярдаў рублёў. Набыта больш сучасная будаўнічая тэхніка, працаваць на якой даручылі самым прафесіянальным работнікам. Безумоўна, спачатку мусілі звяртацца па банкаўскія крэдытныя рэсурсы. Аднак цяпер інвеставанне ідзе і за ўласныя сродкі арганізацыі.

Стаўка на тэхнічнае пераўзбраенне за гэты час апраўдала сябе поўнасцю,— расказвае Таісія Сямёнаўна.— Напрыклад, толькі адзін новы раствора-бетонны вузел значна павя-лічыў аб’ёмы нашай работы, бо устройство бетонного пола зараз даволі запатрабавана. Такая палітыка стала добрым падмуркам: узрасла прадукцыйнасць працы, што дазволіла ўзяць абавязкі па ўзвя-дзенні большай колькасці аб’ектаў.

Толькі за мінулы год прад-прыемствам асвоена звыш 23 мільярдаў рублёў. У складаны крызісны год ПМК-21 атрымала больш 163% росту. Сёлета гэта лічба павінна яшчэ ўзрасці. Напрамую ад аб’ёмаў вытворчасці залежыць і заработная плата, якая па выніках чатырох месяцаў бягучага года ў сярэднім складае ўжо амаль 1200 тысяч рублёў.

Трывалая пазіцыя прад-прыемства на будаўнічым рынку прывяла да таго, што зараз тут не адчуваецца недахопу ў кадрах.

ПМК-21 стала самым буйнейшым будаўнічым прад-прыемствам у раёне, калектыў якога перавысіў 400 чалавек. Да слова, цяпер арганізацыя выступае генеральным падрадчыкам, задача якога арганізаваць належным чынам работу многіх іншых спадарожных прадпрыемстваў. Па выніках мінулага года УП «ПМК-21» стала пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва ў намінацыі «Арганізацыя-генпадрадчык года». А днямі паспяхова прайшла атэстацыю па стандарту якасці ISO 9000 і хутка павінна атрымаць адпаведны сертыфікат. Цяпер ПМК-21 кожны аб’ект здае «пад ключ», нават з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

Працуюць сёння тут і тыя, хто раней шукаў шчасця за межамі рэспублікі. І гэта не здзіўляе, таму што, акрамя належнай аплаты працы, у арганізацыі прадугледжаны і іншыя сацыяльныя гарантыі. Датычацца яны ўсіх — ад навічкоў да ветэранаў вытворчасці. З нядаўняга часу прадпрыемства вырашыла стаць долевым удзельнікам жыллёва-будаўнічага кааператыва. Атрыманыя кватэры даюць сваім спецыялістам. Такім чынам вырашаецца жыллёвае пытанне. Актыўна ў ПМК-21 падтрымліваюцца і індывідуальныя забудоўшчыкі, якім аказваецца матэрыяльная і тэхнічная дапамога. У арганізацыі прадугледжаны грашовыя выплаты ў сувязі з вырашэннем розных сацыяльных пытанняў. Не забываюць тут і пра сваіх ветэранаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Такім чынам падтрымліваецца сувязь паміж пакаленнямі і ўпэўненасць цяперашніх работнікаў у заўтрашнім дне.

— Безумоўна, знайсці кваліфікаванага спецыяліста складана. Але мы не толькі шукаем, але найперш імкнемся рыхтаваць сваіх,— расказвае вядучы эканаміст ПМК-21.— Штогод вучым да паўсотні кандыдатаў на павышэнне кваліфікацыі. Сярод іх — муляры, стропальшчыкі, кранаўшчыкі і іншыя спецыялісты. Для чаго накіроўваем людзей за сродкі арганізацыі ў вучэбны цэнтр «Брэстаблсельбуда». Сярод цяперашніх працаўнікоў шмат тых, хто атрымлівае спецыялізаваную вышэйшую адукацыю, якім за кошт арганізацыі аплачваем сесіі.

Вялікая ўвага звернута на паляпшэнне ўмоў працы.

Як мяркуе кіраўніцтва прадпрыемства, гэта станоўча адаб’ецца і на якасці будаўніцтва. Набыты транспарт для падвозу брыгад, на кожнай пляцоўцы абсталяваны спецбытоўкі для рабочых, якія аператыўна забяспечваюцца    ўніформай, сродкамі аховы і прыладамі працы.

Алег Сідарэнка, Аляксандр Мелеш (фота).

На здымку:  Зараз у мікрараёне “Паўночны” будуецца 59-кватэрны жылы дом, які з’яўляецца другой чаргой аб‘екта жыллёва-будаўнічага кааператыва «Вежа-181». Ён павінны быць зда-дзены ў эксплуатацыю ў чэрвені бягучага года. Выдатная арганізацыя работы субпадрадных прадпрыемстваў прыводзіць да таго, што пяціпавярховы дом «вырастае» на працягу каляндарнага года.

  • valsor

    Освоить, конечно можно и гораздо больше, чем 23 миллиарда, вот ещё бы и качество освоить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    Расскажите про качество, плиз. Всё так печально?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • MegaChel

    а что ж вас господа хорошие качество не устраивает?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    кто ничего не делает, тот не ошибается

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Egyptian pharaon Ahulinah

    Главное, чтобы эти ошибки не обернулись очередной катастрофой а-ля московский аквапарк несколько лет назад.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • valsor

    Михалыч, печальней некуда. Ты зайди на любую госстройку и попроси подогнать цемента. За поллитру страждущие «будаўнікі» цементом тебя обеспечат. Только потом его не хватит в фундаменте или там в кладке или ещё где-нибудь там, где его положено по норме. Широкое поле деятельности — агрогородки. Вот там есть где развернуться. Может быть в ПМК-21 все такие белые и пушистые, цемент и прочие стройматериалы не загоняют, я не знаю, но что-то сильно сомневаюсь.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Egyptian pharaon Ahulinah

    От оно чё, Михалыч! 😀
    Вообшчэм, каб жыць у шчасцi — трэба красцi, красцi, красцi! 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Хотя, как говорил товарищ Джугашвили, главное не кто выбирает, а кто считает. 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Блин, фараон, начал за здравие, закончил заупокой. Причём к качеству итоги выборов? Да, везде крадут, но и строят в ПМК неплохо (сравнительно, конечно). Хотя не без огрехов. А вот московских аквапарков у нас отродясь не было.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *