Вторник, 22 мая 2018

СПМК-14: новоселам остается только вкрутить лампочки

1 056

Апошнія гады многія будаўнічыя арганізацыі, дзякуючы станоўчаму развіццю эканомікі раёна, сталі ўзбуйняцца. Тое ж можна сказаць і пра пружанскі філіял БПМК-14.

Як расказвае яго начальнік П.П.ЛУКАШЫК, яшчэ два гады таму ў раёне дзейнічаў толькі ўчастак гэтага брэсцкага прадпрыемства. Цяпер жа філіял аб’ядноўвае тры структурныя падраздзяленні, у якіх працуе каля 30 чалавек.

— Калі коратка ахарактарызаваць задачы нашага філіяла, то мы больш займаемся субпадраднай дзейнасцю і адказваем за электрыфікацыю аб’ектаў,— гаворыць Павел Паўлавіч.— Таму асноўны штат нашых спецыялістаў складаецца з электрамантажнікаў.

— Чаму было вырашана з участка стварыць філіял прадпрыемства і менавіта на Пружаншчыне?

— Справа ў тым, што аплата за выкананыя спецыялістамі ўчастка работы ішла ў абласны цэнтр і выплата падаткаў адбывалася толькі ў Брэсце. Таму, натуральна, падчас правядзення тэндэраў перавага аддавалася тым прадпрыемствам, якія папаўнялі сваімі падаткамі раённы бюджэт. Мы ж у гэтым плане прайгравалі. Са стварэннем філіяла прадпрыемства стала на Пружаншчыне «не чужым»: павялічыўся аб’ём заказаў, мы сталі больш актыўна ўдзельнічаць у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Акрамя таго, з прыняццем шэрагу рашэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь адбылося аблягчэнне падатковай нагрузкі на прадпрыемствы, якія працуюць у малых гарадах. Усё гэта разам дало добры штуршок для развіцця нашай арганізацыі.

Сёння філіял №4 БПМК-14 аб’ядноўвае тры ўчасткі — Пружанскі, Бярозаўскі і Кобрынскі, работнікі якіх працуюць на аб’ектах не толькі нашага раёна, але і суседніх.
За мінулы год, які лічыцца першым з часу нашага стварэння, на Пружаншчыне мы прымалі ўдзел у будаўніцтве сельгасаб’ектаў і будынкаў сацыяльна-культурнага прызначэння. У іх ліку буйны свінагадоўчы комплекс ва ўрочышчы Бор-Ліпы, новыя жылыя шматпавярхоўкі ў мікрараёне «Паўночны». Дарэчы, работнікі бярозаўскага ўчастка нашага філіяла прымалі ўдзел у будаўніцтве дзіцячага аздараўленчага санаторыя «Ружанскі». З іх удзелам узведзена і малочнатаварная ферма ў Бярозаўскім раёне. Таксама спецыялісты філіяла №4 г.Пружаны БПМК-14 працавалі на рэканструкцыі Кобрына падчас падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага свята «Дажынкі-2009» (дарэчы, на любым свяце будуць добра глядзецца воздушные шары), дзе выконвалі электрыфікацыю мясцовай гасцініцы, пракладвалі лініі электразабеспячэння па вуліцах, а таксама на будаўніцтве дзіцячага аздараўленчага комплекса «Колас».

— А сёлета ў будаўніцтве якіх аб’ектаў прымаеце ўдзел?

— Гэта два шматкватэрныя дамы жыллёвага кааператыва на вуліцы Інтэрнацыянальнай, дзве МТФ ААТ «Ліноўскае», ААТ «Айчына» і свінагадоўчы комплекс ААТ «Жураўлінае», а таксама жывёлагадоўчы комплекс у вёсцы Стараволя. Хутка прыступім да работы на ферме ў вёсцы Хвалава. Спецыялісты бярозаўскага ўчастка вядуць электрыфікацыю МТФ у вёсцы Бярэзніца, а таксама працуюць на ўзвядзенні 105-кватэрнага дома і ачышчальных збудаванняў сыраробчага камбіната ў г.Бяроза. Удзельнічаем і ў будаўніцтве жылых дамоў у сельскай мясцовасці па Дзяржаўнай праграме абнаўлення вёскі.

— Наколькі тэхнічна забяспечаны філіял для выканання заказаў?

— Для падвозу да аб’ектаў за кожнай брыгадай замацаваны транспарт, парк якога пастаянна папаўняецца з павелічэннем штатаў. Напрыклад, летась набылі дзве «Газелі». Акрамя таго, ёсць траншэекапальнік, устаноўка для свідравання. У выніку мы можам выконваць практычна ўсе работы па пракладцы ліній энергазабеспячэння.
Словы можна пацвердзіць і лічбавым абгрунтаваннем. Напрыклад, за мінулы год прыбытак нашага прадпрыемства склаў 79 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць — 4,3%. Усімі структурнымі падраздзяленнямі філіяла асвоена за 2009 год амаль чатыры мільярды рублёў. Гэта станоўча адбіваецца і на заробках, якія вагаюцца ў залежнасці ад сезона ад 1200 тысяч да 1800 тысяч рублёў. За добрасумленную і бездакорную працу, за перавыкананне даведзеных планаў прадугледжаны даплаты. Працуе і ўласны сацыяльны пакет, згодна з якім аказваем матэрыяльную падтрымку работнікам у розных жыццёвых абставінах.

— Павел Паўлавіч, у маладога прадпрыемства павінны быць і маладыя спецыялісты…

— У нас выдатна спалучаецца вопыт сталых спецыялістаў з энергіяй маладых. Сярэдні ўзрост — за 30 гадоў. Шмат работнікаў сталага ўзросту, на якіх могуць раўняцца нашы навічкі. Гэта вопытныя майстры М.Д.Гвай, В.А.Рупека, брыгадзіры        А.С.Заранка, М.І.Макаед, Ю.М.Засім, электрамантажнікі У.П.Сянкевіч, А.Я.Казбяровіч, В.І.Чучкевіч. Многія работнікі маюць сярэдне-спецыяльную адукацыю, некаторыя вучацца ў вышэйшых навучальных установах.

— Мінулы год стаў, напэўна, самым складаным для нашай маладой эканомікі. І менавіта ў гэты перыяд давялося рабіць першыя крокі філіялу.

— Сумненняў у паспяховасці такога рашэння было шмат. Але час пацвердзіў правільнасць выбару дзейнасці прадпрыемства. Мы спрацавалі бездакорна і належным чынам, усе заказы выкананы ў тэрмін. На некаторых аб’ектах прымянялі ўласныя тэхналагічныя рашэнні, што дало эканомію сродкаў і матэрыялаў. Гэта паспрыяла аўтарытэту на будаўнічым рынку раёна, у вы-ніку чаго сёлета колькасць падрадаў павялічылася. Разам з гэтым  стварылі дзевяць дадатковых працоўных месц.
Сёлета плануем расці далей. Не толькі ў колькасным маштабе, але, згодна з патрабаваннямі кіраўніцтва краіны, і ў плане якасці выконваемых работ.
ГУТАРЫЎ АЛЕГ СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *