Суббота, 22 сентября 2018

Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца»

3 106

Могілкі — гэта не толькі апошняе прыстанішча памерлых: іншы раз яны ўяўляюць сабой каштоўную гісторыка-культурную спадчыну.

Каталіцкія могілкі, што знаходзяцца паміж вёскамі Лыскава і Барысікі, хаця і не ўнесены ў звод помнікаў гісторыі, па праву могуць такой каштоўнасцю з’яўляцца. Сярод сучасных выдзяляюцца заімшэлыя  ад часу надмагільныя пліты, на якіх высечаны імёны прадстаўнікоў знакамітых радоў: тут пахаваны графіня Кацярына Горн, народжаная княжна Валконская, генералы артылерыі «wojsk rossyjskich» Томаш Казяроўскі і Ян Двярніцкі…

Аднак цікаўнасць у вандалаў выклікала мармуровая пліта з надпісам «STANISLAW JOZEF DANIEL, JENERAL BYCHOWIEC».

Пасля Радаўніцы мясцовыя жыхары знайшлі магілу знакамітага генерала Станіслава Быхаўца ўскрытай, — расказвае старшыня Зеляневіцкага сельвыканкама А.В.Лагач.

Напэўна, цікаўнасць да гэтага склепа ў так званых «чорных капацеляў» выклікала тое, што род Быхаўцаў непарыўна звязаны са знакамітай «Хронікай Быхаўца» — крыніцай звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага да 1506 года. Паводле гістарычных дакументаў, бацька Станіслава быў захавальнікам рукапісных хронік, створаных у ХVІ стагоддзі. Да таго ж, Быхаўцы былі ўладальнікамі маёнткаў у Магілёўцах, даволі заможнымі на той час людзьмі. Дарэчы, многіх таксама цікавяць оградки.

Ссунуць з месца цяжкую мармуровую пліту зламыснікам аказалася не пад сілу, і, каб трапіць у фамільны склеп, яны вынялі некалькі цаглін збоку. Дакладна невядома, ці знайшлі што каштоўнае раскрадальнікі склепа, пашкодзіўшы металічную труну.

Дарэчы, нескладана заўважыць, што невядомыя пакінулі свае сляды і каля іншых пахаванняў ХІХ стагоддзя.
Для знаўцаў нескладана высветліць, ці ёсць пад плітой склеп, — дзеліцца сваімі развагамі Антаніна Васільеўна.— Але наўрад ці глуміцца над магіламі, каб пажывіцца такім чынам, маглі мясцовыя жыхары.

Сёння мясцовая ўлада плануе добраўпарадкаваць могілкі, на якія падрыхтаваны дакументы на атрыманне імі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. А, між іншым, у гэтых мясцінах ёсць яшчэ не менш значныя аб’-екты: рэшткі каралеўскага замка ХV — XVIII стагоддзяў і манастыра місіянераў ХVІІІ стагоддзя, касцёл ХІХ стагоддзя, на тэрыторыі якога знаходзіцца магіла Францішка Карпінскага — польскага паэта і драматурга, пачынальніка польскага сентыменталізму.

Марына Ахрамовіч, Аляксандр Мелеш (фота).

2 комментариев

  • От оно чё, Михалыч!

    То браконьеры, то убицы, а теперь, вот, уже и «чёрные копатели»! Нет, ну, в самом деле, не район, а какой-то «местны Чыкага!» 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • здравствуйте
    Надежда оставались партнером Вашей компании . Мы являемся профессиональным производителем мраморной и гранитной компании является нашим основным продуктом листа и статуи . с высокой качеством и самое лучшее обслуживание. Если у вас есть какие-либо вопросы, пожалуйста, свяжитесь с нами .
    большое спасибо
    Джейк чэнь

    Xiamen Longxinyuan Import and Export Co.,Ltd
    Office: Haifu Building,Sishui Road,Wuyuanwan Business Operations Center, Xiamen,China
    Factory:Zhoukeng Industry Area,Yonghe Town,Jinjiang,China
    Tel:0086-592-5661979 6669777
    Fax:0086-592-5667867
    MSN:longxinyuan6@hotmail.com
    Skype:longxinyuan6
    E-mail:jake6@longxinyuan.net
    Company Website:http://www.longxinyuan.net

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *