Среда, 2 декабря 2020

По секрету… интернету!

1 625

Інтэрнэт: карысць ці шкода?
Сетка Інтэрнэт трывала заняла свае пазіцыі ў жыцці многіх людзей. 90 працэнтаў маіх аднакласнікаў рэгулярна заходзяць у гэтую сетку. Кожны выкарыстоўвае Інтэрнэт як яму хочацца. Але ці так гэта карысна, як здаецца?
Як вядома, Інтэрнэт – гэта глабальная камп’ютэрная сетка, якая звязвае паміж сабой як карыстальнікаў камп’ютэрных сетак, так і карыстальнікаў персанальных камп’ютэраў. Інтэрнэт становіцца асноўным сродкам карпаратыўных зносін, саступаючы пакуль толькі тэлефону. З яго дапамогай адбываецца пошук інфармацыі, праводзяцца канферэнцыі, выставы, інтэрв’ю. Звычайны “дамашні” карыстальнік мае ўсе шанцы па Інтэрнэту не толькі заказаць любы тавар з дастаўкай на дом ці пацікавіцца надвор’ем, але і пазнаёміцца, а некаторым нават удаецца ўступіць у шлюб. Значыць, Інтэрнэт – гэта сетка, якая ахоплівае ўвесь зямны шар. Але дзе яна з’явілася?
У 1969 годзе ў ЗША была створана камютэрная сетка ARPAnet, якая аб’яднала камп’ютэрныя цэнтры міністэрства абароны і шэрагу арганізацый. Гэтая сетка была прызначана для пэўнай мэты: галоўным чынам для вывучэння таго, як падтрымліваць сувязь у выпадку ядзернага нападу і для дапамогі даследчыкам у абмене інфармацыяй. Разам з гэтым ствараліся і развіваліся многія іншыя сеткі. Дзякуючы іх паспяховай інтэграцыі ў адзіную сусветную сетку і ўтварыўся Інтэрнэт. Цяпер ён забяспечвае аператыўны доступ да любой інфармацыі самай разнастайнай тэматыкі.
Але ці так гэта неабходна падлеткам? На гэтае пытанне, на маю думку, адкажа любы з бацькоў. А я прывяду наступны прыклад. Згодна дадзеных Міжнароднай асацыяцыі нацыянальных “гарачых ліній” INHOPE “Глабальныя Інтэрнэт — трэнды 2007”, колькасць паведамленняў аб рэсурсах, якія ўтрымліваюць шкодны кантэнт, значна павялічылася. Пры гэтым каля 50% паведамленняў адносіліся да дзіцячай парнаграфіі, 28% — падлеткавай, 0,8% і 1,1% — сайтам экстрэмісцкага і расісцкага характараў. Напрыклад, толькі на працягу 2006 года ў сетцы з’явілася каля 2000 парнаграфічных сайтаў. І калі такая статыстыка была тры гады таму, то якое становішча зараз, калі Інтэрнэт ёсць усюды?
Дарэчы, можна казазаць і такую паслугу, як создание интернет магазина.
Няма такога падлетка, які б не ведаў, што такое Інтэрнэт. Аднак валодаючы такімі насцярожваючымі лічбамі, хочацца толькі дадаць, што Інтэрнэт патрэбен падлеткам толькі ў тым выпадку, калі яны дасканала ведаюць для чаго, і з якой мэтай яны заходзяць на той ці іншы сайт.
Ірына Замулка, вучаніца 10”А” класа СШ №1.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *