Четверг, 18 апреля 2024

Ученик СШ №5 Владимир Якуценя стал призером республиканской олимпиады и получил диплом из рук губернатора

2 638

Дзесяцікласнік СШ №5 Уладзімір Якуцэня вярнуўся з рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па геаграфіі, якая праходзіла ў Баранавічах, з дыпломам трэцяй ступені.  Дарэчы, прызавыя месцы па геаграфіі дастаюцца школе рэгулярна: з усімі прызёрамі займаўся і займаецца настаўнік Юрый Уладзіміравіч Ляўчук.

Валодзю Якуцэню  настаўнік узяў сабе на заметку яшчэ ў шостым класе. Але цікавасць да геаграфіі ў хлопца прачнулася намнога раней. Ужо ў першым класе ён выдатна арыентаваўся ў па-літычнай карце свету.
Як сцвярджае Валодзя, чытаць ён навучыўся задоўга да школы і ў хуткім часе яго любімымі кнігамі сталі дапаможнікі па геаграфіі. Да свайго настаўніка ён прыйшоў з вялікім багажом ведаў.

У Валодзі цудоўная памяць, — расказвае пра вучня Юрый Уладзіміравіч. – Ён чытае ўсё, што я яму рэкамендую. Зараз ён ужо дарослы і з усёй адказнасцю адносіцца да падрыхтоўкі. Яшчэ ў мінулым годзе нам не хапіла гэтай самастойнасці, а сёлета мая дапамога больш заключалася ў псіхалагічнай падтрымцы.

У гэтым годзе на алімпіядах было шмат новаўвядзенняў: відэа-пытанні, слайд-шоу, палявая практыка. Тым не менш, юнак справіўся з усімі і, больш таго, выдатна паказаў сябе падчас бонуснага туру – геаграфія на англійскай мове.

Хаця канкурыраваць з ліцэямі і гімназіямі з кожным разам становіцца ўсё цяжэй, на будучыню ў вучня і настаўніка значныя планы: удзел у алімпіядзе наступнага года і паступленне на геафак ВНУ. Для гэтага яны працягнуць займацца па распрацаванай Юрыем Уладзіміравічам сістэме. Адзін з важных момантаў сістэмы — уменне вучня працаваць самастойна, а таксама ўвага з боку бацькоў.

19 мая ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбылася ўрачыстая сустрэча пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд з губернатарам К.А. Сумарам. Канстанцін Андрэевіч уручыў дыпломы пераможцам і іх настаўнікам. Адзінымі прадстаўнікамі нашага раёна былі Уладзімір Якуцэня і яго настаўнік Юрый Уладзіміравіч Ляўчук.

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

  • Людмила

    Поздравляю учителя и ученика!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алексей Владимирович

    МОЛОДЕЦ! Так держать!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Лиза

    Ещё раз доказывает, что пятая школа лучшая Поздравляю=))))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Molotov

    Сборная Беларуси по хоккею как-то однажды обыграла шведов на Олимпиаде в накаут-раунде. Следующие ОИ, к слову, шведы выиграли, а белорусы нервно курили в сторонке. Впрочем, как обычно. 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ученики Юрия Владимировича ежегодно занимают места на республиканских олимпиадах. А вы нервно курите в сторонке ;).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • не я

    Молодец!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Egyptian pharaon Ahulinah

    География — очень важная наука!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Юрий Владимирович, вы замечательный человек, вы у меня преподовали географию, Владимира Якуценю Поздравляю с дипломом 3 степени, Молодец, ТАК ДЕРЖАТЬ

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *