Рашэннем райвыканкама сёлета вызначаны наступныя зоны летняга адпачынку ў раёне: гарадское возера па вуліцы Пушкіна ў Пружанах, возера Паперня, возера Гута, возера Руднікі, вадаём абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы», вадаём вёскі Лінова.
За кожным з іх замацаваны арганізацыі (КУВП «Камунальнік», санаторый «Ружанскі», ДЛГУ «Пружанскі лясгас», ДУВП «Пружанскае ПМС», абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы», Ліноўскі сельвыканкам), якія павінны абсталяваць месцы для купання і масавага адпачынку насельніцтва. Таксама павінны быць прызначаны адказныя асобы за выратаванне людзей і праведзена даследаванне дна акваторый пляжаў спецыялістамі вадалазна-выратавальнай службы. Зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы вадаёмаў да купальнага сезона.
Пассельвыканкам неабходна да пачатку купальнага сезона вызначыцца з зонамі адпачынку насельніцтва каля вадаёмаў і забяспечыць выкананне правілаў аховы жыцця людзей. Неабходна ажыццяўляць таксама кантроль на вадаёмах, дзе ажыццяўляецца неарганізаванае купанне насельніцтва.
Хочацца звярнуцца да ўсіх адказных асоб і арганізацый. Час ляціць вельмі хутка. Давайце зробім усё магчымае, каб адпачынак на вадаёмах быў бяспечным і прыносіў задавальненне людзям.
Раённы савет таварыства выратавання на водах.