Среда, 19 сентября 2018

Будет ли работать общественная уборная в центре Пружан? И другие вопросы дежурному корреспонденту

1 946

С.В.Чарвяк, г. Пружаны, вул. Кобрынская, д.6:
Ужо больш за месяц у цэнтры горада зачынена прыбіральня. Гандляры з рынку на Тармасава і прыезджыя людзі ідуць спраўляць свае патрэбы ў наш двор. Калі ўжо скончыцца гэтае бязладдзе?

Пытанне мы пераадрасавалі прадпрымальніку І.А.Мартынюку. Іван Аляксеевіч патлумачыў, што прыбіральня прыносіць вялікія страты яго кааператыву. За шэсць гадоў з часу яе адкрыцця гэтыя страты выліліся ў суму, якая перавышае дзесяць мільёнаў рублёў (расход вады, электраэнергіі, зарплата двух чалавек і г.д.). Цяпер ён гатовы прадаць прыбіральню ці аддаць яе «Камунальніку» на ўзаемавыгадных умовах.
Але колькі яшчэ будзе рашацца пытанне, ніхто не ведае. Між тым, у «Камунальніку» «прастойваюць» без справы тры біятуалеты.

Жыхар вёскі Сланімцы Аляксей Фёдаравіч Русіновіч не задаволены тым, што вапна ў магазінах прадаецца толькі вялікімі ўпакоўкамі, па 25 кілаграмаў. Маўляў, хто стане купляць столькі вапны, калі трэба пабяліць, напрыклад, некалькі дрэўцаў ці фундамент?

Таваразнаўца райспажыўтаварыства Людміла Ганчарка патлумачыла, што раённы гандаль у гэтым не вінаваты. Вапну такой расфасоўкі пастаўляе ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Раней атрымлівалі яе з Бярозаўскага КБМ ва ўпакоўках па 2 кг. Але цяпер у Бярозе вапну не выпускаюць.

Ад рэдакцыі. Цукар у гандаль таксама пастаўляюць у мяшках, але ж купіць яго можна і кілаграм, і два, і тры… Відаць, няма жадання фасаваць вапну.

П.І.Юшкевіч з г.Пружаны не разумее, чаму ў яго дом, які аформлены, як дача, газавікі перасталі прывозіць газ. Калі Пётр Іванавіч звярнуўся з гэтым пытаннем у райгаз, ад яго запатрабавалі прайсці курс навучання самастойнай устаноўцы газавых балонаў. Навучыўся, атрымаў дазвол, сам возіць і манціруе балоны, а грошы газавікі бяруць, як звычайна. «Калі не дастаўляеце,— абураецца ўладальнік дачы,— то чаму такія цэны?» Гэта адно пытанне. А другое: ён жа вязе балон на матацыкле, без усялякіх суправаджальных дакументаў. А як будзе зімой? А што, калі сустрэне міліцыя? Гэтымі пытаннямі, перакананы П.І. Юшкевіч, заклапочаны цяпер многія дачнікі.

Па адказ на іх мы звярнуліся да галоўнага інжынера райгазу А.Г.Рахавецкага.

— Па-першае,— сказаў Анатоль Георгіевіч,— у разлік за дастаўку газу не ўваходзяць транспартныя затраты. Яны кладуцца на расходы нашага прадпрыемства. Таму кошт і аднолькавы. Па-другое, згодна з указаннем «Брэстаблгазу», намі сапраўды былі скасаваны дамоўленасці на пастаўку газу з тымі, хто пражывае ў сваіх дамах не пастаянна, дакладней, з дачнікамі. Зроблена гэта для павышэння эфектыўнасці работы аўтатранспарту па дастаўцы газу пастаянным жыльцам. Але гэта ні ў якім разе не азначае, што людзі пакінуты без газавага паліва. У райгазе арганізаваны курсы навучання абанентаў самастойнай устаноўцы балонаў. Людзі з ахвотай праходзяць падрыхтоўку і атрымліваюць дазвол на перавозку. Яны могуць браць розныя па змяшчальнасці балоны. Перавозка іх не з’яўляецца небяспечнай справай, і міліцыя ці спецназ, калі вадзіцелем не было дапушчана іншых правапарушэнняў, ніякіх прэтэнзій да яго мець не будзе. Тым больш, што квіток аб уплаце за газ і ведамасць, якія выдаюцца абаненту, з’яўляюцца дакументамі строгай справаздачнасці.
Дзяжурыла па рэдакцыі Ганна ХАДАРОВІЧ.

  • От оно чё, Михалыч!

    Ад рэдакцыі. Цукар у гандаль таксама пастаўляюць у мяшках, але ж купіць яго можна і кілаграм, і два, і тры… Відаць, няма жадання фасаваць вапну.
    —————————-
    Толковое замечание. Может, стоит в книгу жалоб чего-нибудь этакого написать?
    Неужели местному райпотребсоюзу выручка стала до лампочки? Колхоз…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • доктор

    В больших городах биотуалеты приносят немалую прибыль… так чем мы хуже?..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    Потому что колхоз. А в больших городах частота попадания тебе в лицо культурных и интеллигентых людей значительно выше, хотя бы, из-за того, что их там больше. Кагтотаг. 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Старые пердуны с СССРовским мышлением просто неспособны к рациональному мышлении. К сожалению и управленческая молодежь вынуждена перенимать этот опыт под угрозой торможения карьеры и т.д. Яркий пример этому зам. пред. райиспол. С. Гук в прошлом талантливый и эфективный менеджер, система быстро превратила его в жалкого бюрократа действующего по шаблону. А таких людей немало, и значит жить нам в этом абсурде еще долго.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    Самый замечательный политический анекдот, который я вычитал, ещё будучи школьником 8-го класса, из книжки «История СССР в анекдотах:
    На конкурсе политических анекдотов победил сантехник Потапов со своей фразой:
    -Э-э-э, да тут не кран надо менять, а целую систему! )))

    Логично, а кто поменяет эту систему, кроме нас? Только мы! Вопрос в другом: сможем ли в следующем году это сделать?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Наша опозиция врядли что изменит. А вот если люди начнут давить на власть, требуя комфортной жизни, это сработает. Примеров очень много.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    Я про людей и говорю. Оппы в попе. Кстати, по причине той же системы.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Алекс

    Так держать!!!А куда же ходить?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *