Суббота, 20 января 2018

Май: подсказки огородникам

10 883

Май

Неспрыяльныя дні:

Нічога нельга саджаць 13

Дні, рызыкоўныя для сяўбы і пасадкі 14,19,20

Нельга сеяць агародніну 21,22

Спрыяльныя дні:

Сяўба, пасадка

Салата і іншая зяленная агародніна               12 (з 10.00),

16-18,25-27

Радыс і рэдзька                                                   16-18,30,31

Морква, буракі                                                12,16-18,30,31

Бульба                  12 (з 10.00),16-18,25-27 (да 14.00),30,31

Гарох, фасоля                                                                12-18

Кабачкі і гарбузы                                           12,16-18,23,24

Аднагадовыя кветкі                   12 (з 12.00)-13,16-18,21,22

Пікіроўка і высадка расады памідораў,

перцаў, агуркоў, капусты, кветак         12, 16-18,23,24

Збіраецеся садзіць капусту?

=Памятайце, што капуста вельмі патрабавальная да святла, таму яе нельга размяшчаць у цені дрэў і пабудоў. Калі  расліне не хапае святла, качаны могуць быць маленькімі альбо не завяжуцца зусім.

=Капусту нельга размяшчаць пасля культур сямейства крыжакветкавых (рэпы, рэдзькі, радыскі, бручкі). У адваротным выпадку расліны могуць захварэць кілой.

=Каб папярэдзіць захворванне капусты кілой, пры пасадцы ў ямкі можна ўнесці па 35-40 грамаў свежапагашанай вапны і добра перамяшаць з глебай.

=Пазбавіцца ад шкоднікаў — вусеняў капуснай бялянкі, соўкі і молі дапаможа лопух. Яго лісцем напалову напаўняюць вядро, заліваюць вадой і настойваюць трое сутак, потым працэджваюць і апырскваюць гэтым настоем капусту, рэдзьку, радыску. Калі апрацоўваць пасевы 3-4 разы з перапынкам у 7-8 дзён, то можна цалкам пазбавіцца ад шкоднікаў.

=Для працяглага зімовага захоўвання падыходзіць сорт «амагер», але з-за цвёрдага лісця ён не прыгодны для квашання.

Універсальнае ўгнаенне

Усе ведаюць пра попел, як пра ўніверсальнае ўгнаенне, але, мабыць, не ўсе ведаюць, як ім правільна карыстацца. Рэцэпт універсальнай падкормкі: адна шклянка дрэўнага попелу на вядро вады.

Не выкарыстоўвайце для ўгнаенняў попел, атрыманы пры спальванні дрэў, якія выраслі ўздоўж шашэйных дарог, ён утрымлівае шмат свінцу і іншых цяжкіх металаў.

Захоўваць попел трэба ў сухім выглядзе, напрыклад, у старой пасудзіне: вёдрах, бочках. Гарачы попел спачатку трэба астудзіць на вуліцы. Попел, пакінуты пад дажджом, губляе калій і многа іншых карысных элементаў, на якія ён багаты.

Сабраць шмат попелу цяжка. Зменшыць расход можна, калі падсыпаць яго проста ў ямкі пры пасадцы раслін  (памідораў, перцаў, агуркоў, бульбы), а не пасыпаць суцэльна градку.

Попел на лёгкіх пясчаных глебах рэкамендуецца ўносіць толькі вясной, а на цяжкіх сугліністых дапушчальна і пры асеннім перакопванні агарода.

Агародныя падказкі

=Бульба будзе менш хварэць, калі перад пасадкай клубні апудрыць попелам (100 г на 10 кг клубняў) або апырскаць растворам меднага купарвасу  (10 г на 10 л вады). Ураджай бульбы будзе ў два разы большы, калі клубні высаджваць у грабяні.

=Пад раннюю капусту ўносяць перагной, а сярэдняспелыя і познія сарты лепш адклікаюцца на свежы гной.

=Пад памідоры не выкарыстоўваюць свежы гной, таму што ён выклікае ўзмоцнены рост кустоў і зацягвае выспяванне пладоў.

=У адрозненне ад іншых культур, перац захоўвае свой запас вітамінаў нават у кансерваваным выглядзе.

=Караняплоды радысу не будуць чарвівымі , калі пры сяўбе радкі шчодра пасыпаць попелам.

Абляпіха — крыніца даўгалецця

Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі шырока выкарыстоўвалася кармленне хворых і шалудзівых коней лісцем абляпіхі. Не выпадкова назва абляпіхі на лацінскай мове азначае «конская ягада». У войску Аляксандра Македонскага таксама лячылі ёю коней, якія выбіліся з сіл, а адварамі пладоў і лісця вярталі ў строй воінаў.

У Кітаі абляпіха стала надзвычай папулярнай культурай. Яе насенне высявалі з самалётаў, дзякуючы гэтаму ўсе схілы гор зараслі абляпіхай, якая засцерагае ад змыву ўрадлівай глебы, паветранай эрозіі. У нашы дні ў Кітаі абляпіхаводства ўвайшло ў агульнанацыянальную праграму аховы здароўя.

Сёння ўрачы лечаць з дапамогай абляпіхі незлічоную колькасць захворванняў: парушэнне тлушчавага, вугляводнага і бялковага абмену, ішэмічную хваробу, гіпертанію, хваробу крыві, расстройствы эндакрыннай сістэмы, страўнікава-кішэчныя захворванні, хваробы скуры і хваробы вачэй, запаленні суставаў, зніжэнне імунітэту, а таксама выкарыстоўваюць для барацьбы з заўчаснай старасцю.

Вы таксама вырашылі мець у садзе гэты каштоўны дар прыроды? Абляпіху лепш за ўсё садзіць  вясной, з адлегласцю паміж дрэвамі 1,5-2 метры. Пры гэтым на некалькі жаночых раслін павінна прыпадаць хоць бы адна мужчынская.

Вядучы рубрыкі Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *