Четверг, 24 мая 2018

В горящую избу вошли. В РОЧС наградили работниц Мокровского сельисполкома

1 068

На мінулым тыдні ў актавай зале райаддзела па надзвычайных сітуацыях адбылася ўрачыстая падзея: пажарныя ўшаноўвалі дзвюх жанчын — работнікаў Мокраўскага сельвыканкама Святлану Мікалаеўну Ханавец і Вольгу Уладзіміраўну Пракаповіч, пра ўчынак якіх — выратаванне чалавека з агню — пісала наша газета напярэдадні жаночага свята.IMG_1158

Са словамі ўдзячнасці да віноўніц урачыстасці звярнуўся начальнік РАНС А.А.Ганчароў, які падкрэсліў, што нават многія мужчыны ў падобнай сітуацыі дзейнічалі б менш рашуча.

Ён уручыў  С.М.Ханавец і В.У. Пракаповіч граматы абласнога ўпраўлення МНС — за праяўленую ініцыятыву, знаходлівасць, смелыя і рашучыя дзеянні ў выратаванні чалавека, кветкі  і каштоўны падарунак.

Са свайго боку старшыня С.М.Ханавец Мокраўскага сельвыканкама падзякавала пажарным за іх увагу і павагу, а таксама пажадала ім як мага менш работы і больш спакойных вахт.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *