Воскресенье, 21 января 2018

Пружанский Дворец культуры отпраздновал 70-летие

1 269

Такога аншлагу Палац культуры не бачыў даўно. Зала з цяжкасцю ўмяшчала ўсіх прысутных. І такое мноства гледачоў сабралася тут нездарма: у мінулую нядзелю гэтая галоўная ўстанова культуры раёна святкавала сваё 70-годдзе.IMG_0362

Трэба аддаць належнае артыстам Палаца культуры. У гэты канцэрт яны ўклалі не толькі свой прафесіяналізм, але і душу, парадаваўшы прысутных лепшымі нумарамі мастацкай самадзейнасці і ўмелай рэжысурай мерапрыемства. На працягу звыш трох гадзін гэтага відовішчнага свята гарадскія артысты радавалі, захаплялі і здзіўлялі гледачоў песнямі, танцамі, тэатралізаванымі пастаноўкамі, умела разбаўляючы іх успамінамі ветэранаў. Гэта быў своеасаблівы экскурс у гісторыю ўстановы працягласцю ў семдзесят гадоў, пачынаючы з красавіка 1946 года, калі і быў адкрыты ў Пружанах Дом сацыялістычнай культуры.IMG_0387

Вельмі яскрава перадала тыя моманты Алена Жмайлік, якая выступіла на сцэне ў ролі гераіні кіна-фільма Фросі Бурлаковай. Ад першых агітбрыгад, “Пружанскага бітлз”, як з любоўю называлі ў нашым горадзе ВІА тых часоў “Стымул”,  да сучасных танцораў і спевакоў – пастараліся не забыць нікога, хто зрабіў свой унёсак у развіццё культуры горада і раёна. Побач з маладымі і таленавітымі работнікамі Палаца культуры, як заўсёды, пад авацыі публікі выступалі “мэтры” – Іван Гвоздзік з хорам “Вербніца”,  Святлана Машкала з хорам “Чырвоны гваздзік”,  Сяргей Більшэвіч з духавым аркестрам, Валянціна Іскаліева са “Спадчынай”…IMG_0424

Нездарма, агучваючы па даручэнні старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча віншаванні калектыву-юбіляру, намеснік старшыні М.П.Кудравец назваў работнікаў гарадскога Палаца культуры “людзьмі з гарачымі сэрцамі”. Мікалай Пятровіч зазначыў, што яны не толькі гонар Пружаншчыны, але і, наогул, гонар Брэстчыны і Беларусі: чатырнаццаць калектываў носяць званні “народны” і “ўзорны”. IMG_0342Разам з Граматай райвыканкама творчаму калектыву Палаца культуры ён уручыў і каштоўны падарунак. За высокі прафесіяналізм асобна раённай уладай быў адзначаны і народны аркестр народных інструментаў пад кіраўніцтвам Ірыны Антанюк.IMG_0593

Не шкадаваў цёплых слоў работнікам Палаца культуры і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш, які таксама прыйшоў на юбілей гэтай установы з каштоўным  падарункам. Канстанцін Іванавіч адзначыў асаблівае развіццё культуры Пружаншчыны за апошнія гады і асобны ўклад у гэтае цяперашняга дырэктара ГПК Аксаны Кавалевіч. Доказам таму – ганаровае званне лепшай, якое тры апошнія гады прысуджаецца ў вобласці культуры нашага раёна.IMG_0498

З віншаваннямі прыехалі на свята і нашы добрыя суседзі з Бярозы. Ад імя дэпутатаў райсавета і жыхароў Бярозаўскага раёна віншаваў юбіляраў дэпутат раённага Савета, галоўны інжынер ААТ “Бярозаўскі сыраробчы камбінат” Леанід Іванавіч Качына , які са словамі прызнання за прыгожую творчасць, якую нясуць людзям пружанскія артысты, таксама ўручыў ім падарунак.IMG_0650

Пранікнёна гучалі са сцэны ўспаміны былых дырэктара ГДК В.І.Курачынскага і начальніка аддзела культуры Ю.М.Котава. Яны адзначылі ўклад у развіццё культуры раёна і такіх дзеячоў, як Алгіс Валанчус, Васіль Пілюцік, Іраіда Багамолава, Юрый Чыркін. Не былі забыты  і тыя работнікі культуры, каго ўжо няма з намі, але пра яскравую музычную дзейнасць якіх пружанцы дагэтуль успамінаюць з захапленнем.IMG_0419

Цёпла сустракалі гледачы і гасцей – вядомых у Беларусі харэографаў, якія сваю прафесійную дзейнасць пачыналі ў Пружанах: Н.К.Залеўскую, з танцавальнымі пастаноўкамі якой пружанская “Завіруха” стала вядома свету, і яе паслядоўніцу Л.Р.Бярнэй. А з’яўленне на сцэне вядучай салісткі ГДК таго часу Ганны Місевіч наогул сарвала авацыі залы. Так цёпла людзі віталі куміра сваёй маладосці.IMG_0451

…Здавалася, прыемным уражанням ад канцэрта не будзе канца. Самадзейныя артысты выкананнем музычных нумароў падарылі гледачам не толькі радасць, але і цудоўны адпачынак. І ці не ў гэтым заключаецца прызначэнне работнікаў культуры?IMG_0439

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *