Воскресенье, 21 января 2018

В Международный день освобождения узников концлагерей давайте уделим внимание этим людям!

1 118

11 красавіка мы адзначым Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Нагадаем, што ён быў устаноўлены па ініцыятыве ААН у памяць аб  інтэрнацыянальным паўстанні вязняў Бухенвальда ў 1945 годзе. узники

Праз фашысцкія лагеры смерці прайшлі больш 18 мільёнаў чалавек, 11 мільёнаў былі знішчаны.

З Пружаншчыны было вывезена ў Германію больш 3000 чалавек. Цяпер у раёне пражываюць 183 былыя вязні, у тым ліку ў Пружанах — 63.

Апошнія сведкі той жорсткай вайны — малалетнія вязні. Вайна адняла ў нас дзяцінства і юнацтва, падарвала здароўе. Месяцы і годы нашага маленства прайшлі ў няволі, у бараках і хлявах. Аб чым мы марым зараз? Каб ніколі дзеці больш не зведалі падобнага лёсу.

Звяртаемся да кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, прафсаюзных камітэтаў, сельвыканкамаў: не забывайце тых, хто, прайшоўшы праз пекла фашысцкай няволі, працаваў у вас, жыве зараз побач.

Лізавета ШЫЛАВА, старшыня  раённай арганізацыі  ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму».

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *