Четверг, 20 сентября 2018

У сельчан тоже должны быть красивые улыбки!

1 689

Жыхары сельсавета сцвярджаюць, што ў плане медыцынскага абслугоўвання ім вельмі пашанцавала – у Сухопалі ёсць свая амбулаторыя. А што там парацуе зубны ўрач вышэйшай катэгорыі, добры і ўважлівы чалавек Марына Канстанцінаўна Пракопчык, пашанцавала ўдвая.

Яе называюць “сваёй” не толькі таму, што Марына Канстанцінаўна мясцовая — з в.Глушэц, але і таму, што чалавек яна надзвычай чулы да чужога болю. А значыць, заўсёды дапаможа, нават у нерабочы час. Праўда, сама доктар на гэта толькі здзіўляецца: “Як можна не дапамагчы чалавеку, калі ён ад болю вар’яцее?”.IMG_8994

За дваццацішасцігадовую медыцынскую практыку ў Марыны Канстанцінаўны здараліся надзвычай складаныя выпадкі, якія ёй заўсёды ўдавалася дастойна вырашыць. Здаралася, абмежаваўшыся толькі кансультацыяй па тэлефоне з загадчыцай стаматалагічнай паліклінікі В.Я.Семянчук, яна спраўлялася з нестандартнай сітуацыяй адна, магчыма, замяніўшы цэлую брыгаду стаматолагаў.

—Лячыць сваіх знаёмых заўсёды складаней, — кажа М.К.Пракопчык, — адказнасць асаблівая. Таму, калі разумееш, што з зубным болем чалавек прыйшоў да цябе, як да апошняй інстанцыі, спа-дзявацца даводзіцца толькі на свае сілы.

Пра тое, што засталася працаваць у вёсцы, Марына Канстанцінаўна не пашкадавала ніколі. Па-першае, і тут некаму трэба лячыць людзей. Па-другое, стаматалагічны кабінет амбулаторыі абсталяваны па ўсіх сучасных медыцынскіх патрабаваннях. А па-трэцяе, работа ў яе любімая – вынік бачны адразу. Таму абсалютна не важна, чалавеку якой прафесіі гэты зубны ўрач вяртае радасную ўсмешку. За свой прафесіяналізм яна чуе выключна толькі шчырыя словы падзякі.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Один комментарий

  • карамультук

    Эх, а как классно Мария Константиновна зубы рвёт — песня! Не то, что коновалы с поликлиники! Крепкого ей здоровья и многих лет жизни!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *