Вторник, 23 января 2018

Не оставили в беде. Погорельцев из Гален спасали всем сельсоветом

1 246

Бяда не пытае… Яна не прыйшла, уварвалася пажарам у дом Паўла Давыдавіча і Ганны Уладзіміраўны Раўнейкаў. Здарылася гэта ў кастрычніку мінулага года ў в.Галены. Тады там згарэлі два жылыя дамы.  —Мы з жонкай, — расказвае Павел Давыдавіч, — толькі і паспелі, што выскачыць з агню. Згарэла і хата, і гаспадарчыя пабудовы разам з тэхнікай і жыўнасцю.IMG_9012

Але ж людзей не пакінулі ў бядзе мясцовая ўлада, родная гаспадарка, аднавяскоўцы. У кароткі тэрмін замест згарэўшага пашпарта гаспадыні сельвыканкам зрабіў ёй новы дакумент. Грашыма дапамагло ААТ “Жураўлінае”, дзе некалі адпрацавалі муж з жонкай Раўнейкі: Павел Давыдавіч вадзіцелем і трактарыстам, Ганна Уладзіміраўна — паляводам. Матэрыяльную дапамогу аказалі жыхары Гален: Валянціна Каралькевіч, Вольга Гарустовіч, Марыя Ліцкевіч, Галіна Хоміч. Дапамаглі жыхары Сухопаля Генадзь Прытульчык, Мікалай Літвіновіч, Марыя Літвіновіч, іншыя аднавяскоўцы, родзічы і знаёмыя.

За кароткі тэрмін для свайго далейшага пражывання пагарэльцы падабралі добры дом у в.Сухопаль. Неўзабаве з дапамогай страхавых выплат за згарэўшае домаўладанне і ахвяраванняў людзей гэты дом быў імі куплены.

—Шкада ўсяго, што згарэла, — кажа Павел Давыдавіч. – Усё было наладжана, уладкавана… Цяпер мусіш жыць, як ёсць. Але і за гэта мы ўдзячны ўсім добрым людзям, якія дапамаглі нам справіцца з бядой. 

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

  • Гена

    Да уж , здесь я с одним согласен -Спасибо людям , местной власти и руководству ААТ «Журавлиное » за помощь . И сразу возникает вопрос :-А почему не написали про второго погорельца ? Который после пожара , кстати начавшегося с усадьбы Равнейка Павла Давыдовича ,испытал такое потрясение , что сейчас лежит дома , извините за выражение «как бревно» и медленно умирает. Лишился дома из за чьей то халатности -хотя и было признано что дом загорелся от проводки , но это была чья то проводка -, пережил кучу проблем и неудобств и потрясений .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сюр-тук

    Да Равнейке дети хату купили, хотя могли бы и к себе забрать в Оранчицы-Линово!

    И всё-таки: почему не написали про второго погорельца?

    Ждём ответа, объективная наша, дорогая редакция!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *