Пятница, 25 мая 2018

На Сухопольщине планируют навести порядок до Пасхи

715

Месячнік па навядзенні парадку праводзіцца  ў красавіку не дарэмна: па-першае, у любым выпадку патрэбна прыбрацца пасля зімы, а па-другое, прыспешвае яшчэ і Вялікдзень, які сёлета супаў са Святам працы – 1 мая. Таму і ў Сухопальскім сельвыканкаме ўсе неабходныя работы па добраўпарадкаванні мяркуюць завяршыць да гэтай даты.IMG_8969

— Разам з дэпутатам сельвыканкама А.І.Сахарчуком, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Мурава” А.І.Маркечка, расказвае старшыня сельвыканкама Н.Крывецкая, — з гэтай нагоды ў самым пачатку месячніка наведалі Навасёлкі, Мураву і Грынявічы. Выпісалі 27 прадпісанняў нядбайным гаспадарам аб навядзенні належнага парадку на іх прыдамавой тэрыторыі. Некаму неабходна агароджу вакол домаўладанняў пад-правіць, некаму кустоўе высечы. І датычыць гэта як мясцовых жыхароў, так і дачнікаў. Тое ж назіраецца і ў іншых вёсках. Але ж асаблівая наша занепакоенасць адносна дамоў, у якіх адсутнічаюць уласнікі. І такіх дамоў налічваецца ў нас каля трохсот. Калі іх гаспадары не будуць знойдзены, парадак давядзецца там наводзіць сельвыканкаму ці адкрытым акцыянерным таварыствам. Прасцей дзейнічаць, калі такія дамы прызнаюцца судом бесгаспадарнымі і перадаюцца ва ўласнасць сельвыканкама. Тады незапатрабаваныя з іх проста зносяцца.

— Наталля Іванаўна, калі не знаходзяцца жадаючыя набыць пустуючыя дамы, можа, такія жадаючыя ёсць на свабодныя зямельныя ўчасткі?

— Адзін такі жадаючы знайшоўся ў в.Клятное. Для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі ён узяў сорак сотак зямлі на месцы разабранага дома. Дарэчы, такіх незанятых зямельных участкаў па сельсавеце мноства. Былі б толькі ахвотнікі іх распрацоўваць, весці там падсобную гаспадарку. Мясцовая ўлада заўсёды пойдзе насустрач такім людзям. Чаму б, напрыклад, не вырошчваць маліну? А гэта, між тым, надта распаўсюджана ў Драгічынскім раёне. Думаю, такая справа мела б поспех і ў нас.

— Ці стала больш парадку з перадачай могілак на баланс КУВП “Камунальнік”?

— Мы перадалі камунальнай службе толькі могілкі ў Сухопалі і Мураве. Смецце там прыбіраецца своечасова. Камунальшчыкі пазносілі там і аварыйныя дрэвы. На астатніх шасці вясковых могілках – у Роўбіцку, Прыкалесі, Борках, Вялікім Красніку, Галенах і Клятным парадак вяскоўцы наво-дзяць самі. Дапамагае і Сухопальскае лясніцтва. Спадзяемся, што з яго дапамогай з’явяцца на могілках месцы для збору смецця. Не бяздзейнічаюць і вяскоўцы. Напрыклад, на могілках у  Роўбіцку стараста вёскі Генадзь Канстанцінавіч Жукоўскі разам з жыхарамі вёскі плануе да Вялікадня знесці восем старых дрэў, якія мяркуецца выкарыстаць для вырабу агароджы. На могілках каля Вялікага Красніка вяскоўцы плануюць сабрацца, каб высечы там кустоўе. Разлічваем на выхадцаў мясцін, чые родзічы пахаваны там. Гэта і зразумела: у Вялікім Красніку з дваццаці пяці  жыхароў дваццаць два – пенсіянеры. Аналагічная сітуацыя і ў Дзетаветчыне. Таму, вядома, на мясцовых жыхароў спадзявацца не варта. Суботнік плануецца правесці там 9 красавіка. І я хачу звярнуцца да ўсіх неабыякавых выхадцаў з тых мясцін з заклікам прыняць у ім актыўны ўдзел.

— А што датычыць брацкіх магіл?

— Гэта ўжо клопат выключна сельвыканкама. Помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Папялёва плануем пафарбаваць у бліжэйшы час. А рамонт такога ж помніка ў Мураве зробім пазней за сродкі, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *