Суббота, 22 сентября 2018

В Пружанах открылась «кризисная комната» для людей, которые попали в тяжелую жизненную ситуацию

1 181

У Беларусі працягвае атрымліваць развіццё такі накірунак сацыяльнай дапамогі, як «крызісны пакой». А з нядаўняга часу гэтая паслуга стала даступна і ў Пружанах: такі пакой стварылі на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.IMG_4941

Калі гаварыць больш дакладна, «крызісны пакой» толькі ўмоўна называецца пакоем. У Пружанах гэта двухпакаёвае жыллё з касметычным рамонтам, абсталяванае ўсімі неабходнымі для пражывання рэчамі — мэбляй, ложкамі, посудам, халадзільнікам, тэлевізарам, пасцельнай бялізнай і іншым. Знайсці прытулак тут могуць людзі, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Прычым гэта не толькі дамашняе насілле, канфлікт з родзічамі ці гандаль людзьмі. Дапамога прадастаўляецца і тым, хто пацярпеў ад тэрарызму, тэхнагенай катастрофы ці стыхійнага бедства.

Загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Наталля Чарэшка ўдакладняе:

— «Крызісны» пакой — гэта не месца пастаяннага жыхарства, а ўсяго толькі небяспечны куточак, дзе дадуць часовы прытулак, дапамогуць знайсці выхад з жыццёвага тупіка і дапамогуць пачаць новае жыццё.IMG_4935

Жыллё разлічана на трох дарослых чалавек альбо на жанчыну з дзецьмі. Што тычыцца тэрмінаў пражывання, яны залежаць ад кожнай канкрэтнай сітуацыі і абставінаў, якія вымусілі звярнуцца чалавека па дапамогу.

Жыццё, напэўна, унясе свае карэктывы ў работу новага сацыяльнага праекта. Пакуль жа ёсць толькі тэорыя, якая выглядае наступным чынам: інфармацыя пра тое, што чалавеку патрэбна дапамога, можа паступаць у тэрытарыяльны цэнтр як напрамую, так і праз органы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, міліцыю — у рамках міжведамаснага супрацоўніцтва. Затым дырэктар ТЦСАН прымае рашэнне аб засяленні ў пакой, але толькі па пісьмовай заяве ад самой ахвяры. У пакоі, дзе створаны бытавыя ўмовы, далейшае жыццё будзе праходзіць па прынцыпу самаабслугоўвання. Разам з тым уся дапамога спецыялістаў цэнтра аказваецца бясплатна і  канфідэнцыяльна.

Да слова, добраўпарадкаваць жыллё дапамагалі добраахвотнікі, якія выдзялялі будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, мэблю. А гэта значыць, што людзі не абыякавы да чужой бяды.

***

Калі ўзнікае патрэба бяспечнага пражывання ў «крызісным пакоі», у аказанні псіхалагічнай, юрыдычнай і іншай дапамогі, звяртайцеся па адрасе: г.Пружаны, вул.Кастрычніцкая, д.104 А, каб.7, тэл.9-53-67 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін. У астатні час тэлефануйце на кругласутачны нумар РАУС — 102.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *