Суббота, 20 января 2018

У войны не женское лицо?

1 445

Колькі людзей — столькі і  лёсаў. Незайздросным ён быў у той час і ў жанчын… Ці ж ведала 22-гадовая Вера Міхайлюковіч, якія выпрабаванні чакаюць яе наперадзе? Вайна забрала ў яе не толькі лепшыя гады маладосці, але і родных людзей.

Маладую жанчыну накіравалі выконваць «вайсковы абавязак» у медсанбат: на фронце таксама патрэбны былі жаночыя рукі. Вера аказвала медыцынскую дапамогу параненым салдатам, стаяла на пасту, па трывозе грузіла боепрыпасы…

— Успамінаеш тыя падзеі — і не магчыма не заплакаць.

Пад Севастопалем Вера Фёдараўна была паранена. Справы ў санбаце ішлі звычайным парадкам, калі пачуўся роў варожых самалётаў. Пасыпаліся бомбы, асколак адной з якіх і трапіў Веры ў нагу… Пра тое, што вайна нарэшце закончылася, яна даведалася ў шпіталі ў Ганцы.

Родная Херсоншчына сустрэла разрухай, голадам. І горам: маленькі Толік памёр, больш так і не ўбачыўшы матулю, муж-сапёр загінуў на фронце. Некаторы час Вера Міхайлюковіч працавала ў сталовай, затым уладкавалася ў бальніцу…

А ў 1949 годзе прыехала шукаць шчаслівай долі на Пружаншчыну ў Беларусь. Так назаўсёды тут і засталася.
Марына Ахрамовіч.

Один комментарий

  • людмила

    почему так мало написано?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *