Четверг, 20 сентября 2018

Велопробег ко Дню Победы прошел через Пружаны

1 247

У мінулы аўторак па тэрыторыі нашага раёна праходзіў маршрут абласнога спартыўна-турыстычнага велапрабегу, прысвечанага  65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятарамі акцыі выступілі ўпраўленне па фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама і прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці.

За некалькі дзён веласіпедысты (а касцяк групы складаюць аматары брэсцкага веласіпеднага клуба «Еўрабайктур») праехалі па маршруце Брэст-Жабінка-Камянец-Пружаны-Бяроза-Івацэвічы. Фінішаваў велапрабег 6 мая ў горадзе Івацэвічы.

Асноўная мэта акцыі — ушанаванне памяці загінуўшых і папулярызацыя веласіпеднага спорту.

У Пружанах удзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да помніка спаленым вёскам. Вечарам на плошчы ля Палаца культуры адбыліся паказальныя выступленні велаакрабатаў. Пасля адпачынку на наступны дзень веласіпедысты ўзялі курс на Бярозу.

Мікола Архуцік, Аляксандр Мелеш (фота).
НА ЗДЫМКАХ:  ускладанне кветак да помніка спаленым вёскам; веласіпедысты на пружанскіх вуліцах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *