Понедельник, 21 мая 2018

Опыт профессионала: белорусские двери — лучшие!

1 893

На старонках «Раённых будняў» пастаянна друкуецца аб’ява пра выраб і ўстаноўку металічных дзвярэй любой канструкцыі. Ці адпавядае гэта рэчаіснасці, бо раней прапаноўваліся дзверы толькі вызначаных памераў?
Сяргей МІКЛАШЭВІЧ,  г.Пружаны.

Сапраўды, для нашага горада такія прапановы — і навінка, і дзіва. Некалі так жа ўспрыняў гэта і індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Гулідаў, калі вырашыў займацца такой справай.

— Раней у нас прапаноўваліся вырабы замежных фірм, якія мелі толькі вызначаныя памеры,— расказвае Андрэй Аляксандравіч.— Для спажыўца гэта былі сапраўдныя праблемы, бо даводзілася альбо павялічваць дзвярныя праёмы, альбо, наадварот, рабіць меншымі. І суправаджаліся такія работы пылам і брудам, патрабавалі шмат часу пры нізкай якасці ўстаноўкі. Нярэдка ў працэсе работы дзверы псаваліся, што таксама дадавала праблем.

Андрэй Гулідаў вырашыў заняцца ўстаноўкай дзвярэй айчыннай вытворчасці.

Замежная прадукцыя, здараецца, прыходзіць на наш рынак, мінаючы розныя кантралюючыя органы, якія выдаюць сертыфікаты якасці. З беларускім таварам такое практычна немагчыма. Апрача таго, у айчынных дзвярах прымяняюцца мясцовыя распрацоўкі, якія павышаюць ступень супрацьузломнасці да 3D — аднаго з самых высокіх у свеце паказчыкаў. Больш трывалыя металлические двери выкарыстоўваюць толькі ў банках або ў спецпамяшканнях для зброі. Дарэчы, за тры гады работы з беларускімі дзвярыма не было ніводнай скаргі на іх якасць.

Каштуе прадукцыя ад 750 тысяч да аднаго мільёна рублёў. На канчатковы кошт уплывае шмат фактараў. Па-першае, аддзелка і камплектацыя. Ад іх залежыць знешні выгляд дзвярэй, іх магчымасці па шума- і цеплаізаляцыі. А вось памеры на цану не ўплываюць, таму дзверы можна заказаць любой формы. Нават з дзвюх частак выгадна заказваць, што сёння карыстаецца значным попытам.

У дзвярах выкарыстоўваюцца замкі павышанай супрацьузломнасці: па статыстыцы з кватэр уладальнікаў падобнай беларускай прадукцыі не зарэгістравана крадзяжоў маёмасці. Сістэма мантажу мае таксама свае асаблівасці, многія з якіх накіраваны на павелічэнне абароненасці: счапленне з цэглай, супрацьз’ёмныя петлі і іншыя. А таўшчыня металу — два міліметры плюс двайное ўцяпленне.

Па жаданні заказчыка ў вырабе можна прадугледзець і супрацьпажарныя люкі. У будучым, як расказвае Андрэй Гулідаў, пашырыцца і асартымент: напрыклад, ужо ёсць заказы на металічныя дзверы з элементамі каванага металу, шклянымі ўстаўкамі.

Дарэчы, працэс устаноўкі займае ад адной да дзвюх гадзін, у залежнасці ад складанасці работы па дэмантажы старых дзвярэй. І гэта прад-прымальнік А.А.Гулідаў выконвае абсалютна бясплатна. Акрамя таго, і заказ да вас да-ставяць таксама «за кошт фірмы».

Распрацаваны самы просты алгарытм выканання заказу: кліент звязваецца з прадпрымальнікам, пакідае заказ. Спецыяліст прыязджае, каб замерыць дзвярны праём. Праз максімум тры тыдні прывозяць дзверы і адразу ўстанаўліваюць. Заключаецца дагавор іх гарантыйнага абслугоўвання на адзін год, але прадугледжаны і паслягарантыйны сервіс.

А каб яшчэ больш спрасціць выбар, Андрэй Аляксандравіч устанавіў на трэцім паверсе ўнівермага ўзорны стэнд сваёй прадукцыі. Тут можна не толькі прачытаць характарыстыкі прадукцыі, але і ўвачавідкі пераканацца ў прапануемых перавагах, а на ўсе пытанні адкажа кансультант.

Інфармацыя для дружных пад’ездаў: прадугледжаны скідкі на масавыя заказы, у сярэднім кожны сусед можа з’эканоміць да 50 тысяч рублёў.

Працуе прадпрымальнік і з прадпрыемствамі: неабмежаваны аб’ём заказу, гнуткая сістэма скідак, прапануюцца супрацьпажарныя варыянты.

Кантактныя  тэлефоны:
8-029-859-43-12 (МТС),
8-029-150-20-46 (Velcom).

УНП 290886008

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *