Пятница, 21 сентября 2018

1500 км бегом: в российском Иваново стартовал марафон «Память народная»

1 154

У расійскім горадзе Іванава 26 красавіка стартаваў міжнародны звышмарафонскі легкаатлетычны прабег «Памяць народная».

У прабегу ўдзельнічаюць 15 спартсменаў ва ўзросце ад 15 да 63 гадоў. Працягласць маршрута складае звыш 1500 кіламетраў, ён праходзіць праз населеныя пункты Іванаўскай, Уладзімірскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі, а таксама праз Віцебскую, Мінскую, Гродзенскую і Брэсцкую вобласці.

Па тэрыторыі Беларусі звышмарафон пралягае па маршруту Дуброўна-Орша-Талочын-Барысаў-Жодзіна-Смалявічы-Мінск-Валожын-Ліда-Гродна-Ваўкавыск-Пружаны-Жабінка-Брэст.

Па ўсяму шляху прабегу іванаўскія спартсмены будуць уручаць расійскім і беларускім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікам органаў улады і грамадскіх арганізацый сувеніры і памятныя падарункі з сімволікай горада Іванава і Іванаўскай вобласці.

На тэрыторыю Пружанскага раёна марафонцы прыбудуць 7 мая. У Ружанах адбудзецца мітынг ля Кургана Славы. У гэты ж дзень іх сустрэнуць Пружаны, дзе госці спыняцца на адпачынак.

8 мая марафон возьме курс на Брэст.

Мікола АРХУЦІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *