Понедельник, 22 января 2018

В книгу «Вспомним всех поименно» попали не все

1 081

Напярэдадні Дня Перамогі з друку (РІА “Вечерний Брест”, надрукавана ў Брэсцкай друкарні) выйшла кніга “Вспомним всех поименно».

Кніга прысвечана франтавікам, партызанам, падпольшчыкам, якія змагаліся за нашу незалежнасць і набліжалі Вялікую Перамогу. Героі кнігі або нарадзіліся на Пружаншчыне, жылі і працавалі тут пасля вайны, або скончылі свой шлях. Публікацыі ўяўляюць сабой невялікія біяграфіі воінаў Перамогі, выкарыстаны фота-здымкі, як сучасныя, так і часоў вайны.

Аўтары кнігі (раённы і гарадскі саветы ветэранаў) ставілі перад сабой мэту не забыць ні аднаго ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Над тэкстамі працавалі Мікалай Якаўлевіч Дулько, Вячаслаў Андрэевіч Гаўрыловіч, Іван Міхайлавіч Алякумаў, Сямён Дзмітрыевіч Капітонаў, Ніна Ва-сільеўна Дыдышка і Міхаіл Ігнатавіч Майсяйчук (на жаль, ён не паспеў пабачыць кнігу). Мастацкім афармленнем займаўся  Ігар Уладзіміравіч Якімовіч.

Кніга выдадзена накладам у 1000 экземпляраў пры фінансавай падтрымцы Пружанскага райвыканкама, ПМК-21, ПМК-22, ПМК-29, ААТ «Рамбуд», «Пружанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў», «Пружанскі РКБА», прадпрымальніка М.А. Бурнаса.

На мінулым тыдні выданне было прэзентавана шырокай публіцы. Мерапрыемства рыхтавалі супрацоўнікі  цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Міколы Засіма і Палаца культуры, слова бралі і аўтары кнігі.
Кніга з цудоўнай паліграфіяй і арыгінальнай вёрсткай стане падарункам для дзяцей, унукаў і праўнукаў тых ветэранаў, якія патрапілі на яе старонкі. На жаль, нягледзячы на маштабную работу па падрыхтоўцы выдання, па-за яе старонкамі засталося яшчэ шмат імён пружанскіх герояў.
Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *