Четверг, 20 сентября 2018

Декрет №7 Президента Республики Беларусь «О привлечении денежных средств в банки» начнет действовать с 1 апреля. Об изменениях и дополнениях рассказывает Эдуард Кононович

954

З першага красавіка пачнуць прымяняцца нормы Дэкрэта №7 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады». Сярод іншых пунктаў больш за ўсё ўвагу прыцягнула ўвядзенне падатку на прыбытак у памеры 13%, які налічваецца на захоўваемыя ў банках дэпазіты.

З дня падпісання ў гэты нарматыўны акт унесены шэраг дапаўненняў і змяненняў, пра якія расказвае дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» Э.М.Канановіч.Кононович 004

— У адпаведнасці з новымі патрабаваннямі падаткаабкладанню падлягае прыбытак па ўсіх відах укладаў, незалежна ад таго, адзыўныя або неадзыўныя дэпазіты былі адкрыты,— гаворыць Эдуард Міхайлавіч. — Падставамі для вылічэння падатку з’яўляюцца:

— адкрыццё ўклада з 1 красавіка 2016 года;

— фактычнае захоўванне грашовых сродкаў на рахунку банкаўскага дэпазіту менш аднаго года ў беларускіх рублях і двух гадоў — у замежнай валюце;

— прыбытак налічваецца па працэнтнай стаўцы, якая перавышае стаўку па ўкладу да запатрабавання.

— Раней ішла гутарка аб тым, што падатак будзе налічвацца на ўклады, якія былі адкрыты з моманту падпісання Дэкрэта №7. Таксама была прадугледжана льгота на неадзыўныя ўклады, якія цяпер страчваюць сваю прыцягальнасць.

— Прынята рашэнне аб тым, што даходы па дагаворах банкаўскага ўкладу, заключаныя да 1 красавіка, не падлягаюць падаткаабкладанню. Калі кліент вырашыць да канца сакавіка адкрыць дэпазіт, незалежна ад яго віду, ніякіх падаткаў з яго даходаў брацца не будзе.

Нельга казаць і пра «страту прыцягальнасці» неадзыўных укладаў: яны прапануюць больш высокую стаўку прыбытковасці.

— Як паступіць банк, калі кліент адкрыў уклад да  1 красавіка, але праз паўгода ці год тэрмін захоўвання аўтаматычна падаўжаецца. Гэта будзе новы дэпазіт або на яго распаўсюджваюцца беспадаткавыя нормы?

— Гэта будзе лічыцца новым укладам, таму што адбываецца афармленне новага дагавора, які ўжо будзе рэгулявацца нормамі Дэкрэта №7.

— А калі мяркуецца папаўняць захоўваемую суму пасля 1 красавіка?

— У адпаведнасці з Дэкрэтам №7 па ўкладах, якія былі адкрыты да названай даты, ніякіх падаткаў таксама не будзе. А калі папаўняецца дэпазіт, дагавор на які аформлены з 1 красавіка, то даходы з дадатковых ўзносаў, якія фактычна праляжаць на ўкладзе менш аднаго года ў беларускіх рублях і два гады — у валюце, будуць абкладацца падаткам.

Яшчэ раз хачу нагадаць, што падаткам у 13% будзе абкладацца не ўся сума дэпазіту, а толькі налічваемыя працэнты даходу. Словам, змяншаецца стаўка дэпазіту: напрыклад, калі даход па ўкладу налічваецца па стаўцы 25% гадавых, то рэальны прыбытак на захоўваемую суму будзе складаць 21,75%.

— Ці неабходна будзе кліенту запаўняць дэкларацыю або рыхтаваць якія-небудзь іншыя дакументы для ўплаты падаходнага падатку?

— Ніякіх дадатковых дзеянняў з боку ўкладчыка не патрабуецца. Банк, які з’яўляецца падатковым агентам, самастойна пералічыць выплаты ў дзяржаўны бюджэт.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *