Суббота, 22 сентября 2018

В мае в магазинах Пружанского района предусмотрены скидки для ветеранов

1 249

Напярэдадні Вялікай Перамогі акцыя «Для вас, ветэраны!» была аб’яўлена ва ўсіх магазінах вобласці. Актыўна ўключыліся ў яе і гандлёвыя кропкі раённага спажывецкага таварыства.

З 3 да 9 мая гарадскі ўнівермаг і «Дзіцячы свет», магазіны г.п.Ружаны «Усё для дома» і «Элегант», універмаг  г.п.Шарашова прапануюць ветэранам 10-працэнтныя скідкі з рознічных цэн на ўсе прамысловыя тавары, таксам можна пряжа купить. На тавары прадуктовай групы ў гэтыя дні для ветэранаў дзейнічаюць такія ж скідкі ва ўніверсаме №6, магазінах «Палявы», №17 па вул.Касцякова, а таксама ў магазінах Слабудкі, Новых Засімавічаў, усіх вясковых крамах па месцы пражывання ветэранаў.

На пакупку складанай бытавой тэхнікі — тэлевізараў і халадзільнікаў — з 3 да 9 мая ветэранам прапануюцца беспрацэнтныя крэдыты тэрмінам на 6 месяцаў з першапачатковым узносам 25% ад кошту пакупкі.   А на набыццё мэблі такія крэдыты выдаюцца на год з першапачатковым узносам 10% ад кошту.

Акрамя таго, з 4 да 18 мая ў магазінах нашага раёна праводзіць сваю акцыю ТАА «Конфа» (г.Маладзечна) — рознічная цана на пернікі і пячэнне вытворчасці гэтай фірмы зніжана на 15%.
Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *