Суббота, 5 декабря 2020

Пружаны побили рекорд. Температурный

1 229

МІКОЛА АРХУЦІК

Сёлетні студзень прыпаднёс сапраўдны сюрпрыз. Даўно не было ў нашай мясцовасці ў першым месяцы года такога халоднага надвор’я (апошні раз такім студзень быў у 1987 годзе). Марознае паветра прынёс нам антыцыклон, які сфарміраваўся над сібірскімі прасторамі Расіі.
Па дадзеных метэастанцыі, мінімальная тэмпература паветра была зафіксавана раніцай 25 студзеня, калі слупок тэрмометра зніжаўся да адзнакі мінус 31,6 градуса. Гэта аказалася самая нізкая тэмпература ў Беларусі. Добра, калі можна набыць увлажнитель воздуха, бо у кватэрах зараз суха.
Наогул, за 25 дзён студзеня сярэднясутачная тэмпература паветра склала мінус 10,8 градуса, што ў два разы ніжэй за норму для нашай мясцовасці. Унушальная і вышыня снегавога покрыву, якая ўжо дасягнула 25 сантыметраў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *