Воскресенье, 27 мая 2018

27 марта — День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

806

Калектыў энергетычнай службы КУВП «Камунальнік» кожны дзень забяспечаны работай.IMG_9545

— Увогуле, стараемся працаваць на папярэджанне аварыйных сітуацый, — гаворыць галоўны энергетык В.Б.Саўко. — Але, акрамя рамонту і абслугоўвання электраабсталявання, вулічнага асвятлення, брыгада выконвае мантажныя работы. Прычым не толькі на сваіх аб’ектах, але і па дагаворах падраду.

Выконвалі, напрыклад, электрыфікацыю дзіцячага садка ў Лінове, замянялі кабелі пасля капітальнага рамонту дома №5 па вуліцы Чырвонаармейскай у Пружанах, падводзілі электрычнасць да станцыі абезжалезвання ў Белавусаўшчыне.IMG_9551

Валерый Саўко працуе ў камунальнай галіне з 1994 года: тут яго працоўны шлях пачынаўся з пасады электраманцёра. Спецыяліст з дыпломам Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта зарэкамендаваў сябе з лепшага боку і неўзабаве быў назначаны інжынерам-электрыкам. Цяпер Валерый Бернардавіч узначальвае энергетычную службу — без малога вось ужо 20 гадоў. А летась В.Б.Саўко быў адзначаны нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

На здымках: электраманцёры В.А.Бярко, Д.М.Радзівончык, М.Р.Панасевіч (уверсе); галоўны энергетык В.Б.Саўко і начальнік электралабараторыі А.В. Фунт абмяркоўваюць рабочыя пытанні.

*

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па зборы і нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, разлічанай на 2009-2015 гады, сродкі былі выдзелены і Пружанскаму КУВП «Камунальнік». У 2013 годзе за гэтыя грошы набылі смеццявоз КО-440-8. Машыну замацавалі за адным з лепшых работнікаў участка «Саначыстка» Міхаілам Пракаповічам (на здымку), які працуе на прадпрыемстве шосты год.IMG_9470

Увогуле, на сённяшні дзень у аўтапарку ўчастка «Саначыстка» 14 спецыялізаваных машын-смеццявозаў, якія штодзённа курсіруюць па раёне, згодна з графікам планава-рэгулярнай санітарнай ачысткі.

*

Майстар участка «Добраўпарадкаванне» С.Б.Грыбоўскі называе сваю брыгаду адной з лепшых у «Камунальніку».

— Калектыў — а гэта нашы заслужаныя работнікі са шматгадовым стажам Васіль Тарасевіч, Дзмітрый Цюшкевіч і Аляксандр Ханіла, вальшчыкі Зіновій Селязень і Іван Мялкоўскі, рабочыя Юрый Ліцкевіч і Аляксандр Райкевіч — здольны выканаць заданне любой складанасці — ад укладкі тратуарнай пліткі да рамонту дарог, добраўпарадкавання тэрыторый, — запэўнівае Сяргей Барысавіч.IMG_9491

Сёння працаўнікі шчыруюць на вырубцы яблыневага саду ў Каштанаўцы. За 17 дзён брыгада з сямі чалавек здолела справіцца з большай часткай работ: павалілі, раскрыжавалі і пагрузілі на тэхніку 610 дрэў. Хутка пачнецца валка суседняга саду доследнай станцыі, дзе патрабуецца вырубка больш як 4000 дрэў. Гэта тэрыторыя агульнай плошчай амаль у   18 гектараў. 

На здымку: вальшчыкі З.Г.Селязень і І.А.Мялкоўскі.

Старонку падрыхтавалі Марына Вакульская,  Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *